Партыя БНФ » БНФ скарыстае агітацыйныя магчымасьці падчас “выбараў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ скарыстае агітацыйныя магчымасьці падчас “выбараў”

Дададзена 20.04.2019 8:23:30 | 411 праглядаў

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў правесьці выбары ў Палату прадстаўнікоў 7 лістапада 2019 году. Ці возьмуць у іх удзел апазыцыйныя палітычныя сілы краіны?

Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя плянуе скарыстаць тыя агітацыйныя манчмасьці, якія адчыняюцца падчас выбарчай кампаніі:

Пікет у вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна па зборы подпісаў за Івана Шэгу

Пікет па зборы подпсаў пад нацыянальным сьцягам на Слонімшчыне

- Па магчымасьці, па жаданьні будзем таксама прымаць удзел. Плянуем вылучаць кандыдатаў. Мы ўжо працуем. Разам зь іншымі рыхтуем каманду па арганізацыі назіраньня за выбарамі ў рамках кампаніі „Права выбару“. Мы разьлічвалі, што напрыканцы гэтага году адбудзецца выбарчая кампанія. Чаму гэтая дата? Лукашэнка — прасавецкі чалавек, таму для яго савецкія сьвяты засталіся сьвятамі – сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у камэнтары Радыё Свабода.

Рыхтуюцца да паліытчнай кампаніі і структуры БНФ у рэгіёнах Беларусі:

Якім чынам да прэзідэнцкіх і парламенціх выбараў рыхтуецца Партыя БНФ на Гарадзеншчыне, распавядае намесьнік старшыні партыі і лідэр гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім  Саранчукоў:

Існуе рашэнне зьезду, згодна з якім партыя будзе вылучаць свайго кандыдата. Ясна, што гэтае рашэньне можа быць карэктавана ў залежнасьці ад сытуацыі, якая складваецца ў краіне. Я прагназую, што партыя таксама будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на парламенцкіх выбарах. Прынамсі тут, у Гародні, як мінімум адзін наш кандыдат будзе вылучацца. Хутчэй за ўсё, гэта буду я. Мы будзем выкарыстоўваць любую магчымасць для камунікацыі з людзьмі – сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.