Партыя БНФ » Уладзімір Лабковіч: Дэкляраваныя Лукашэнкам тэрміны правядзеньня парлямэнцкіх выбараў супярэчаць Канстытуцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Уладзімір Лабковіч: Дэкляраваныя Лукашэнкам тэрміны правядзеньня парлямэнцкіх выбараў супярэчаць Канстытуцыі

Дададзена 21.04.2019 12:02:49 | 273 праглядаў

19 красавіка падчас выступу з пасланнем да народу і парламента Аляксандр Лукашэнка назваў даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

57267727_2303048273246869_6410231929001476096_oНа 7 лістапада 2019 года плануецца прызначыць парламенцкая выбары, а ў 2020 годзе пройдуць ужо прэзідэнцкія выбары.

У бліжэйшы час з’явяцца адпаведныя рашэнні, адзначыў прэзідэнт.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч лічыць, што прызначэнне даты выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на лістапад 2019 года груба супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

“Пакуль Канстытуцыя ў нас яшчэ дзеючая, ніякай новай няма, значыць мы павінны кіравацца ёю.

Народ Рэспублікі Беларусь, як асноўны заканадаўца, даў паўнамоцтвы дэпутатам Парламента на чатыры гады. Гэта прапісана ў 93 артыкуле Канстытуцыі. Мы памятаем, што мінулыя парламенцкія выбары былі ў верасні 2016 года. І калі паглядзець календар выбараў, то будзе бачна, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінны адбыцца не пазней верасня 2020 года.

Для таго, каб правесці выбары за год да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў Парламента, павінны быць прадугледжаныя абавязковыя абставіны, якія пазначаныя ў артыкуле 94 Канстытуцыі. І такія падставы маюць вычарпальнасць, не таму што прэзідэнту захацелася, а таму што ў краіне здарыліся пэўныя моманты”, – адзначыў Уладзімір Лабковіч.

Так, паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць датэрмінова скарочаныя пры адмове ў даверы Ураду, выказванні вотуму недаверу Ураду або двухразовай адмове ў дачы згоды на прызначэнне Прэм’ер-міністра.

Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць таксама датэрмінова спыненыя на падставе заключэння Канстытуцыйнага Суда ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі.

“І толькі ў гэтых выпадках прэзідэнт мусіць прызначыць датэрміновыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. Зараз жа мы бачым, што альбо будзе створана такая штучная нагода, якая прадугледжана Канстытуцыяй, што будзе вельмі смешна, альбо мы маем справу з сітуацыяй, калі нормы Канстытуцыі наўпрост ігнаруюцца і парушаюцца.

Адназначна, выбары ў Палату Прадстаўнікоў не могуць адбывацца ў гэтым годзе, калі яны не датэрміновыя”, – заявіў праваабронца.

Уладзімір Лабковіч падкрэсліў, што цяжка казаць пра палітычныя матывы такога рашэння, бо сістэма ўлады абсалютна замкнутая:

“Увогуле не зразумела, навошта праводзіць выбары ў 2019 годзе, бо ў заканадаўстве прадугледжаныя канкрэтныя тэрміны паўнамоцтваў, і абедзве кампаніі можно было праводзіць у 2020 годзе. Тлумачэнне ЦВК, што гэта цяжка, неабгрунтаванае, бо любая дэмакратыя – рэч цяжкая. Лепш было ўладам не займацца маніпуляцыямі і гульнямі, а проста выконваць Канстытуцыю і закон – праводзіць у 2020 годзе дзве кампаніі”.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню быў абраны на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1994 годзе. Ён кіруе краінай ужо амаль 25 гадоў.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.