Партыя БНФ » Чарнобыльскі шлях дазволены – але можа не адбыцца праз брак грошаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чарнобыльскі шлях дазволены – але можа не адбыцца праз брак грошаў

Дададзена 23.04.2019 12:26:31 | 476 праглядаў

Менгарвыканкам дазволіў правесьці 26 красавіка «Чарнобыльскі шлях» — штогадовае шэсьце ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

чарнобыльскі шлях лонгЗбор удзельнікаў заплянавалі на 18:00 перад будынкам прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66).  Пачатак шэсьця ў 18:30. Дэманстранты пройдуць па вуліцы Сурганава да помніку ахвярам Чарнобыля і чарнобыльска капліцы ў парку Дружбы народаў.

У аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 увайшлі  Партыя БНФ;    аргкамітэт  Руху салідарнасьці «Разам»;     Партыя «Зялёныя»;     праваабаронча асьветніцкае аб’яднаньне Рух «За Свабоду»;     Абʼяднаная грамадзянская партыя;     Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада); аргкамітэт БХД; Экалягічнае аб’яднаньне «Экадом».

Аднак, як паведаміў адзін з заяўнікаў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч, у апазіцыі бракуе грошай, каб аплаціць выстаўлены ўладамі рахунак за працу міліцыі, якая будзе сачыць за бяспекай падчас акцыі: «Мы падлічылі, што гэта каля 3-4 тысяч даляраў. Такіх грошай у нас цяпер няма. Калі на акцыю прыйдзе 250 чалавек, то гэта будзе па 15 даляраў на чалавека», — кажа Зьміцер Каспяровіч.

З нагоды гэтай сытацыі 22 красавіка аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 прыняў заяву:

Заява Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху ад 22 красавіка 2019

Паведамляем, што Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху атрымаў рашэнне Мінгарвыканкама аб правядзенні масавага мерапрыемства 26 красавіка са зборам удзельнікаў у 18.00 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў Прэзідыум Нацыянальнай Акадэміі Навук і шэсцем па традыцыйным маршруце да Чарнобыльскай капліцы.

Адзначаем, што ў сваёй заяўцы на правядзенне гэтай вулічнай акцыі арганізатары прапаноўвалі забяспечваць ахову правапарадку сваімі сіламі. Гэта традыцыйнае на працягу апошніх 30 гадоў мерапрыемства мае высокую грамадскую значнасць для Беларусі, якая больш за ўсіх пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Гэта даніна памяці ахвярам і штогадовая жалобная акцыя.

Мінгарвыканкам, насуперак прапанове заяўнікаў, у панядзелак запатрабаваў аплаты дзеянняў міліцыі і паведаміў пра тое, што вызваленне ад яе не прадугледжана.

Аргкамітэт ЧШ лічыць непрымальным спагнанне грошаў за працу міліцыі, якая фінансуецца з дзяржбюджэту, паколькі па факту гэта падвойная аплата дзеянняў, у якіх не толькі няма неабходнасці, але часта ў Беларусі – пагроза для ўдзельнікаў мерапрыемстваў.

Мы лічым, што не грамадзяне павінны плаціць дзяржаве за памяць пра Чарнобыль, а дзяржава павінна грамадзянам, якія працягваюць пакутваць ад наступстваў гэтай радыяцыйнай катастрофы.

Не пазней за 24 красавіка заяўнікі маюць намер сустрэцца з прадстаўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама, каб у чарговы раз заявіць аб недапушчальнасці збірання аплаты. Мы кваліфікуем патрабаванне ўладаў як палітычны і эканамічны ціск на грамадзян, асабліва ў святле нядаўняй практыкі выстаўлення вялікіх, непад’ёмных для ўдзельнікаў сум. Гэтая практыка і нарматыўныя акты, якія яе падтрымліваюць, парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян. Мы лічым, што ўлады не павінны аб’яўляць мерапрыемства несанкцыянаваным на падставе нашай адмовы плаціць за міліцыю.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 6 красавіка 1986 году.

Ад чарнобыльскай катастрофы так ці іначай пацярпеў ці ня кожны беларус — каля 60% радыяактыўных ападкаў аселі на тэрыторыі Беларусі, забруджана ў прыкметнай ступені каля 70% тэрыторыі краіны, на моцна забруджаных тэрыторыях жыве каля 12% насельніцтва.

«Чарнобыльскі шлях» – традыцыйная вулічная акцыя ў фармаце шэсця, якую штогод 26 красавіка праводзіць апазыцыя. Першая акцыя адбылася ў 1988 годзе з ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту, і з таго часу шэсце адбываецца штогод. Выключэннем быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзене мітынгу. Самым масавым быў Чарнобыльскі шлях 1996 году (да 50 тысяч чалавек), які несанкцыянавана прайшоў па праспэкце Скарыны (цяпер Незалежнасьці). У сутыкненьнях зь міліцыяй пацярпела каля 100 чалавек.  Ад 2008 году да тэмы памяці Чарнобыльскай аварыі дадалася тэма небяспекі будаўніцва ў Беларусі атамнай электрастанцыі па праекце расейскай кампаніі “Росатом”.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.