Партыя БНФ » Да помніка Леніну ўсклалі вянок з чарапамі і подпісам “Нямецкаму шпіёну Леніну”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Да помніка Леніну ўсклалі вянок з чарапамі і подпісам “Нямецкаму шпіёну Леніну”

Дададзена 22.04.2019 11:36:35 | 493 праглядаў

У Бярозаўцы чарговы раз усклалі вянок з чарапамі да помніка Леніну. Гэтым разам такім чынам жыхары Бярозаўкі павіншавалі яго з днём народзінаў – 22 красавіка.

IMG_20190421_074458Да вянка была прымацаваная шыльда з надпісам “Нямецкаму шпіёну Леніну”. Жыхары горада такім чынам выказваюць сваё стаўленне да асобы Леніна і да той камуністычнай ідэалогіі, якая шмат гадоў панавала на гэтай зямлі.

Гаворыць адзін з тых, хто ўскладаў вянок, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак:

– Звяртаюся ў першую чаргу да актыўных людзей выказваць сваё стаўленне да бальшавізму, да гэтых помнікаў. Проста каб нагадаць уладам, што мы не падзяляем гэтых поглядаў, і гэтыя помнікі лішнія тут, яны не патрэбныя. Сёння дзень нараджэння гэтага чалавека. Таму кожная нагода выказваць сваё стаўленне – гэта і ёсць дэкамунізацыя. Мы павінны зрабіць аналіз усіх памылак, і каб больш на нашай зямлі такога не адбылося.

Нагадаем, што ў 2017 годзе ў Бярозаўцы да 100-годдзя бальшавістскага перавароту быў ускладзены вянок з калючага дроту з напісам “Гары ў пекле кат”. Тады была адкрытая адміністрацыйная справа. Але праз некалькі дзён закрытая з-за адсутнасці складу правапарушэння.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.