Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Абсурд з аплатай паслугаў міліцыі “за ахову парадку на акцыях” – відавочны”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Абсурд з аплатай паслугаў міліцыі “за ахову парадку на акцыях” – відавочны”

Дададзена 23.04.2019 9:32:11 | 314 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у інтэрвію карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя выказаў абурэнне новым законам, які рэгламентуе пры правядзенні масавых мерапрыемстваў аплату паслуг міліцыі.

Чарнобыльскі шлях 2Як вядома, арганізатары “Чарнобыльскага шляху-2019” падалі заяўку на правядзенне акцыі 26 красавіка, і сталічныя гарадскія ўлады дазволілі правядзенне мерапрыемства ў фармаце “збор удзельнікаў шэсця на пляцоўцы перад будынкам прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук у 17.30, пачатак шэсця – у 18.30”.

Але пры гэтым арганізатарам трэба заключыць дамову з міліцыяй аб ахове грамадскага парадку, на аплату паслуг праваахоўных органаў спатрэбіцца каля 7,5 тысячы рублёў.

Невядома, ці знойдуць арганізатары такія грошы, а таму і мерапрыемства застаецца пад пытаннем.

Рыгор Кастусёў: На гэты момант перамовы з Менгарвыканкамам наконт правядзення “Чарнобыльскага шляху” працягваюцца, таму пакуль канчатковая кропка не пастаўлена. Мяркую, што рана адмаўляцца ад заяўленага фармату. Іншая рэч, што новы закон, які рэгламентуе аплату паслуг міліцыі пры правядзенне такіх акцый, абуральны і непрымальны. Гэта парушэнне ўсіх міжнародных нормаў і нормаў беларускай Канстытуцыі, якая гарантуе беларусам права на мірныя сходы. Грамадзяне Беларусі плацяць у бюджэт падаткі, а значыцца і так утрымліваюць міліцыю за свой кошт.

Радыё Рацыя: Адным словам, міліцыі, якая атрымлівае заробкі з бюджэтных грошай, каб ахоўваць парадак, трэба асобна плаціць, каб яны ахоўвалі парадак…

Рыгор Кастусёў: Абсурд тут абсалютна відавочны, у гэтым плане нешта трэба змяняць. Наколькі мне вядома, ні ў Польшчы, ні ў Літве такой нормы няма, і там правесці акцыю ўвогуле не складае вялікай цяжкасці. Ва ўсіх цывілізаваных краінах міліцыя лічыцца той службай, якая павінна забяспечваць парадак і бяспеку сваіх грамадзян. А ў нас праваахоўнікі пераўтварыліся ў рэпрэсіўную структуру, якая, як бачым, пераходзіць яшчэ і на камерцыйныя рэйкі. Адным словам, на цябе будуць ціснуць за твае ж грошы. Дзе былі гэтыя ахоўнікі парадку, калі на афіцыйна дазволеным Дні Волі ў Кіеўскім скверы людзі ў цывільным затрымлівалі Зміцера Дашкевіча? Стаялі збоку і нічога не прадпрымалі. А грошы за так званую ахову парадку патрабуюць немалыя.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.