Партыя БНФ » У Вялікодныя святы на Лідчыне актывісты БНФ ушанавалі памяць паўстанцаў 1863 года
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Вялікодныя святы на Лідчыне актывісты БНФ ушанавалі памяць паўстанцаў 1863 года

Дададзена 24.04.2019 12:03:09 | 449 праглядаў

Актывісты БНФ ушанавалі на Лідчыне памяць паўстанцаў 1863 года. У тыя дні, якія прыпалі акурат на Вялкідзень у каталіцкіх вернікаў і Вербніцу ў праваслаўных, яны наведалі мемарыял паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы, а таксама месца, якое было адкрыта зусім нядаўна і дзе тыдзень таму патрыёты ўсталявалі новы крыж на месцы бою і пахавання паўстанцаў.

Гэтыя дні важныя яшчэ і тым, што больш за 150 гадоў таму супраць царскіх акупантаў поплеч паўсталі як вернікі каталіцкага веравызнання, так і праваслаўнага.

Гаворыць адзін з удзельнікаў ўшанавання памяці, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак:

– Наведалі паўстанцкія мясціны – магілы паўстанцаў. Такім чынам мы ўшанавалі памяць тых людзей, якія загінулі за свабоду нашай зямлі, за незалежнасць. 150 год таму людзі паўсталі супраць магутнай імперыі. На што яны спадзяваліся? Нават нам цяжка адказаць на такое пытанне. Тым не менш трэба рабіць тое, што мы мусім. Трэба шанаваць памяць тых людзей, якія былі нашымі папярэднікамі.

Актывісты адведалі памятныя мясціны, запалілі там знічы – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. А таксама спраўдзіліся ў тым, што новы крыж на новаадкрытым месцы стаіць не крануты мясцовымі ўладамі.

11

22

33

IMG_20190421_171554

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.