Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Тэхнічны збой з кепскай расейскай нафтай – не выпадковы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Тэхнічны збой з кепскай расейскай нафтай – не выпадковы”

Дададзена 25.04.2019 12:47:03 | 473 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што тэхнічны збой, з-за якога па трубаправодах з Расеі ў Беларусь пачала пастаўляцца забруджаная хларыдамі нафта – гэта адказ кіраўніцтва Расеі на пагрозы Лукашэнкі пра закрыццё гэтых нафтаправодаў на рамонт.

Рыгор КастусёўІ гэты небяспечны для эканомікі Беларусі крок паказвае, чаго каштуюць усе саюзныя дамовы паміж Расеяй і Беларуссю, заключаныя ў рамках саюзнай дзяржавы і Еўразійскага саюзу. Рэальнасць дэманструе, што ўсе гэтыя дамоўленасці і дакументы – гэта нішто, гэта пустыя дакументы, лічыць Рыгор Кастусёў:

– Вось як дзейнічае наш у двукоссях самы надзейны саюзнік на постсавецкай прасторы. Вы заявілі пра рамонт нафтаправодаў – вось вам наце брудную нафту. Атрымалі праблемаў болей, чым іх было. Зараз у сувязі з тым, што Беларусь не можа пастаўляць нафтапрадукты перапрацоўкі ў краіны Еўропы, гэта нафта ўжо дайшла да Еўропы.

І зараз самае цікавае, як будуць рэагаваць улады Беларусі, Украіны, Польшчы, краінаў Балтыі на гэтую сітуацыю, атрымаўшы брудную нафту, ці, з-за спынення паставак, не атрымаўшы ўвогуле нічога, нягледзячы на дамовы з Расейскай Федэрацыяй. Адно ўжо зараз відавочна – Расейская Федэрацыя як была, так і застаецца вельмі ненадзейным партнёрам, – кажа Рыгор Кастусёў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.