Партыя БНФ » Заяўка на Чарнобыльскі шлях адкліканая праз непамерны рахунак міліцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заяўка на Чарнобыльскі шлях адкліканая праз непамерны рахунак міліцыі

Дададзена 26.04.2019 12:27:56 | 465 праглядаў

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 адкліікаў заяўку аб правядзеньні жалобнай дэманстрацыі ў Менску, якая была традыцыйна заплянаваная на 26 красавіка. Напярэдадні аргкамітэт распаўсюдзіў заяву з тлумачэньнямі прычынаў такога кроку: непамерны рахунак, выстаўлены заяўнікам уладамі дзеля “аплаты паслугаў міліцыі”, робіць немагчымым арганізацыю акцыі ў фармаце заўленага арганізатарамі масавага мерапрыемства.

1. Паведамляем, што Аргкамітэт прыняў рашэнне аб адклiканнi заяўкі на правядзенне вулічнага мерапрыемства “Чарнобыльскі шлях” па традыцыйным маршруце па вул. Сурганава да Чарнобыльскай капліцы са зборам удзельнікаў у 18.00 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў Прэзідыум Нацыянальнай Акадэміі Навук, дазвол на правядзенне якога быў выдадзены Менгарвыканкамам. Заяўнікі здымаюць з сябе адказнасць за правядзенне гэтай, санкцыянаванай уладамі вулічнай акцыі, пра што Менгарвыканкам сёння быў апавешчаны пісьмова.

2. Прычынай гэтага нашага рашэння стала патрабаванне Менгарвыканкама (са спасылкай на практыку ў дачыненні да “Дня Волі”, а таксама на ПСМ №49 і другі абзац Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”) аплаты так званых паслуг міліцыі па ахове правапарадку. Сума, выстаўленая ГУУС арганізатарам – 5735 беларускіх рублёў. Наша прапанова аб ахове парадку ўласнымі сіламі, як мы гэта рабілі ўсе папярэднія 30 гадоў, не было задаволена.

3. Афіцыйныя заяўнікі Чарнобыльскага шляху не могуць праігнараваць ў якой-небудзь форме патрабавання аб аплаце паслуг міліцыі, бо гэтая сума будзе з іх запатрабавана прымусова, і гэта было прадэманстравана на прыкладзе Дня волі.

4. Мы катэгарычна не прымаем спагнанне ўладамі платы за правядзенне Чарнобыльскага шляху, як і іншых масавых мерапрыемстваў з пратэснай позвай, бо:

- мы ўжо аплацілі гэтыя паслугі як падаткаплацельшчыкі; дзяржава абавязана фінансаваць гэтыя выдаткі з дзяржбюджэту;

- мы лічым згаданыя нарматыўныя акты і практыку рычагамі дзяржаўнага ціску на пратэсныя масавыя мерапрыемствы, што такім чынам робіць немагчымым і незаконным любы пратэст, любую публічную актыўнасць грамадзян; нагадаем, што ад аплаты вызваляюцца мерапрыемствы, арганізатарамі якіх выступаюць дзяржструктуры,

- Чарнобыльскі шлях як акцыя з пратэснай позвай не павінен уступаць у эканамічныя адносіны з сілавымі структурамі; пратэст – гэта не заказная і не камерцыйная імпрэза, а волевыяўленне грамадзян, якім Канстытуцыя гарантуе права на свабоду выказванне меркавання;

- як мы ўжо адзначалі ў сваёй заяве ад 22 красавіка, Чарнобыльскі шлях – гэта таксама традыцыйная жалобная акцыя, даніна памяці ахвярам; дзяржава не павінна прадаваць сваім грамадзянам памяць аб гэтай катастрофе!

- Чарнобыльскі шлях як выключна мірнае шэсце не мае патрэбы ў ахове міліцыі; насупраць, часта міліцыя ў Беларусі прадстаўляе пагрозу для яго ўдзельнікаў;

Мы лічым, што сваімі дзеяннямі ўлады радыкалізуе пратэсную актыўнасць грамадзян. Мы заяўляем, што Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 арганізоўваў дазволеную вулічную акцыю, віну за адмену якой мы ўскладаем на ўлады. Мы не нясем адказнасці перад уладамі за любыя іншыя дзеянні грамадзян па выражэнні свайго меркавання.

Нагадваем, што Чарнобыльскі шлях-2019 рыхтаваўся з патрабаваннямі адмены завяршэння будаўніцтва Астравецкай АЭС як пагрозлівай нацыянальнаму суверэнітэту і бяспецы, а таксама з патрабаваннямі забяспечыць належную абарону грамадзянам ад наступстваў аварыі на ЧАЭС. Мы так ці інакш будзем вылучаць гэтыя патрабаванні і выносіць гэтую позву на розных узроўнях.

Акрамя таго, мы ўжо пачалі грамадскую кампанію па адмене ПСМ №49 і адпаведнага абзаца Закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у Беларусі.

Нягледзячы на ​​ўсе перашкоды з боку ўладаў, гадавіна Чарнобыльскай трагедыі у 2019 годзе адзначаецца мерапрыемствамі, арганізаванымі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі, якія ўвайшлі ў Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху. Так, беларускія зялёныя і эколагі арганізоўваюць Чарнобыльскую тыдзень. Акрамя таго, 26 красавіка актывісты плануюць ўскладанне кветак да Чарнобыльскай капліцы. Актывісты плануюць і іншыя дзеянні: памяць пра Чарнобыль жыве! Барацьба за бяспечную будучыню для беларусаў працягнецца.

Кіраўніцтва Партыі БНФ на чале са саршынём партыі Рыгорам Кастусёвым далучаецца да традыцыйнай акцыі з нагоды гадавіны Чарнобыльскай катастрфы, якую ладзіць Магілёўская арганізацыя БНФ. Магілёўскія фронтаўцы традыцыйна штогод да 26 красавіка ладзяць аб’езд закінутых праз радыяцыйнае забруджваньне вёсак. Актывісты добраўпарадкаваюць знакі, якімі пазначаныя месцы, дзе раней знаходзіліся адселеныя праз радыяцыю вёскі, прыбіраюць сьмецьце ды хмызьняк, запальваюць лампады ў памяць ахвяраў найвялікшай тэхнагеннай катастрофы.

31337751_1909944139080573_3149999486709792768_o

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.