Партыя БНФ » У Менску будуць судзіць удзельнікаў Чарнобыльскага шляху-2019
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску будуць судзіць удзельнікаў Чарнобыльскага шляху-2019

Дададзена 29.04.2019 8:45:12 | 170 праглядаў

Міліцыянты склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні ў дачыненьні да ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху-2019, які прайшоў ў сталіцы 26 красавіка – паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Чарнобыльскі шлях 2019 Позву ў суд на 29 красавіка атрымаў сябра БНФ Валер Рабцаў. Разгляд ягонай справы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у Чарнобыльскім шляху адбудзецца ў судзе Савецкага раёна Мінска ў 12-00.

У Лагойску 27 красавіка былі затрыманыя пяцёра актывістаў «Маладога фронту»: старшыня арганізацыі Дзяніс Урбановіч, актывісты Іван Мірончык, Віталь Трыгубаў. Арцём Кляпец і непаўнагадовы Іларыён Трусаў.

Па словах актывіста Партыі БНФ Валерыя Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адклiканнi з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча падчас Чарнобыльскага шляху.

Пазней стала вядома, што затрыманых даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі ў Менску, дзе склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23 34 КаАП. Іларыёна Трусава даставілі ў Камісію па справах непаўналетніх і пазней перадалі бацькам.

Таксама вядома, што пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены і на аналітыка эканаміста Сяргея Чалага. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле  ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «Чарнобыльскім Шляху», які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.

Верагодна сёння, 29 красавіка, адбудуцца суды над актывістамі – паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.