Партыя БНФ » Актывісты БНФ добраўпарадкавалі памятныя знакі на месцах адселеных праз Чарнобыль вёсак
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ добраўпарадкавалі памятныя знакі на месцах адселеных праз Чарнобыль вёсак

Дададзена 30.04.2019 7:14:44 | 455 праглядаў

26 красавіка дэлегацыя грамадзкіх актывістаў Магілёўшчыны на чале са старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым наведала зону адсялення ў Чэрыкаўскім раёне і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятных знакаў на месцы выселеных вёсак.

1_img_25451

Паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, якая штогод традыцыйна ладзіцца на Магілёўшчыне напярэдадні гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сабраліся сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і актывісты Партыі БНФ, БХД, Руху “За свабоду” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

1_img_25601

Спачатку ў Чэрыкаве яны ўсклалі кветкі да помніка аб пахаваных вёсках. Пасля ў зоне адсялення ў Чэрыкаўскім раёне прывялі ў парадак тэрыторыю вакол знакаў, усталяваных у памяць знесеных вёсак Вепрын і Чудзяны.

1_img_25471

У гэтых вёсках да аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пражывала 1028 і 323 жыхары адпаведна, аднак праз пэўны час пасля катастрофы іх насельніцтва было пераселенае з-за высокага ўзроўню радыёактыўнага забруджання. У 1999 годзе ўсе будынкі на тэрыторыі гэтых населеных пунктаў былі зруйнаваныя і закапаныя ў зямлю. Агулам у Чэрыкаўскім раёне было пахавана 25 населеных пунктаў, раён пакінула амаль палова насельніцтва.

img_20190426_142733_2cs

У выніку аварыі на ЧАЭС трэцяя частка тэрыторыі Магілёўскай вобласці аказалася забруджанай радыяцыяй, Чэрыкаўскі раён з’яўляецца адным з найбольш пацярпелых.

58079780_2322049727859064_5774868985883394048_n

Паводле сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.