Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч: Ці можа Расея зрабіць беларусам прапанову памяняць пашпарты?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч: Ці можа Расея зрабіць беларусам прапанову памяняць пашпарты?

Дададзена 30.04.2019 7:27:41 | 247 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч у этэры Беларускага Радыё Рацыя разважае пра тое, ці можа Крэмль раздаць расейскія пашпарты і беларусам.

Як вядома, Масква спрасціла працэдуру атрымання расейскіх пашпартоў для жыхароў так званых ДНР і ЛНР, а пазней было заяўлена, што разглядаецца пытанне на такіх жа ўмовах раздаваць расейскае грамадзянства ўсім грамадзянам Украіны. Ці магчымы такі сцэнар і ў Беларусі?

Лукашэвіч лістапад 2017 7Юрась Лукашэвіч: Вядома, што пакуль пры ўладзе ў Расеі імперскія сілы (а яны там заўсёды былі), то такі варыянт нельга выключаць. Бо расейская ўлада замест таго, каб займацца паляпшэннем жыцця сваіх грамадзян унутры краіны, займаецца незаконным пашырэннем „імперыі”, а таксама захаваннем сваёй улады любымі метадамі. Таму ўсё можа быць.

Радыё Рацыя: На ваш погляд, ці захочуць беларусы памяняць свае пашпарты на расейскія?

Юрась Лукашэвіч: Мне падаецца, што большасць не захоча. Так, знойдуцца, безумоўна, і прыхільнікі так званага” рускага свету„, якія ў ва снах бачаць сябе ў Расеі, але пераважная колькасць беларусаў не прамяняюць сваю краіну на іншую. Ды і было б на што мяняць! Людзі ў нас не ставяцца варожа да Расеі і жадаюць нармальна з суседкай гандляваць, падтрымліваць культурныя сувязі, але жыць жадаюць у сваёй краіне. Беларусы добра разумеюць, што творыцца ў самой Расеі (і алігархія, і крыміналізацыя, і шмат іншага), таму ніхто ў здаровым розуме не пажадае сёння памяняць беларускі пашпарт на расейскі і ўвайсці ў склад Расеі. Хутчэй, наш народ пойдзе за платнымі шэнгенскімі візамі, чым за бясплатным расейскім пашпартам.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.