Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч прадставіў слонімцам сталічнага блогера Антона Матольку
Дададзена 01.05.2019 10:09:24 | 608 праглядаў Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч прадставіў актывістам Слоніму вядомага менскага блогера Антона Матольку. Грамадскі актывіст сказаў, што ён вельмі ўважліва і грунтоўна адсочвае на сайтах усе падзеі, якія адбываюцца ў гэтым горадзе.
Распавёў пра Антона і пазнаёміў з ім мясцовых актывістаў беларускі палітык, намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч, які таксама ўзяў удзел у сустрэчы. Антон Матолька ўзнімае розныя грамадскія лакальныя і нацыянальныя праблемы ў Беларусі.
Найперш яго хвалююць праблемы тых людзей, якія жывуць у рэгіёнах. Антон выслухаў слонімцаў, якія распавядалі яму аб праблемах у іх горадзе і раёне. А іх аказалася даволі шмат. Гэта найперш праблемы з медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва, з памяшканнем для інвалідаў, з працаўладкаваннем людзей, са станам гарадскіх вуліц і завулкаў, з рухам гарадскога транспарту, з жыллём для маладых спецыялістаў, з забруджваннем горада “табакеркамі” і дзесяткі іншых.





Паводле Беларускага Радыё Рацыя
|