Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Да акцый трэба рыхтавацца за некалькі месяцаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Да акцый трэба рыхтавацца за некалькі месяцаў”

Дададзена 02.05.2019 12:02:55 | 233 праглядаў

У апазіцыйных палітычных партый узнікаюць пытанні аплаты міліцыі за вулічныя акцыі. Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што, каб збіраць вялікія сумы, да акцый трэба рыхтавацца за некалькі месяцаў – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

вадзім Саранчукоў - БНР101– Калі ставіцца задача правесці вулічную санкцыянаваную акцыю, трэба збіраць гэтыя грошы, калі ўжо прынята такое рашэнне. І збіраць за некалькі месяцаў як мінімум для таго, каб гэтая кампанія па зборы грошай была паспяховай. Усё залежыць ад таго, якую задачу ставяць перад сабой арганізатары. Калі гэта нешта санкцыянаванае, павінна прайсці з дазволам дзяржаўнай адміністрацыі, то тады трэба збіраць. 

Палітык упэўнены, што гэтую норму – збору грошай за ахову правапарадку – трэба адмяняць:

– Абсалютна перакананы, што сама гэтая норма – антыканстытуцыйная і павінна быць адменена, бо грошы за ахову, за медыцыну кожны беларус плаціць праз свае падаткі, і ніякіх дадатковых збораў быць проста не павінна. Таму, безумоўна, па-першае, норма павінна быць адмененая, і прыкласці да гэтага ўсе намаганні – задача кожнай арганізацыі і кожнага актывіста. Па-другое, трэба ўважліва і ўзважана падыходзіць да мэтаў і задачаў, якія стаяць перад кожным мерапрыемствам.

Вадзім Саранчукоў узгадаў, што менавіта з-за адсутнасці фінансаў на ахову правапарадку быў адменены традыцыйны «Чарнобыльскі шлях», які ладзіўся ў Менску больш за 20 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.