Партыя БНФ » Выходзіць соты нумар “Магістрату” – выданьня Віцебскай Рады БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Выходзіць соты нумар “Магістрату” – выданьня Віцебскай Рады БНФ

Дададзена 03.05.2019 4:41:56 | 363 праглядаў

3 траўня ўва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень свабоды друку. Штогод у гэты дзень публікуюцца звароты Генэральнага сакратара ААН. У заяве ад 2006 году, напрыклад, адзначалася, што мэдыя не павінны быць інструмэнтам дэградацыі і прапаганды нянавісьці.

Больш за 20 гадоў прайшло з пачатку выпуска першага нумара віцебскай фронтаўскай газэты – інфармацыйнага бюлетэня “Магістрат”. Старшыня Віцебскай арганізацыі БНФ Канстанцін Смолікаў піша з нагоды выхаду сотага нумару “Магістрату”.

МагістратІнфармаванне грамадзянаў на момант запачаткаваньня “Магістрату” было адным з важных накірункаў дзейнасці апазіцыйных арганізацыяў, і першыя выпускі маланакладнага партыйнага выдання рабіліся з дапамогай сябраў грамадскіх арганізацый. Першая спроба аднаўлення была зроблена ў 1998 годзе Міхалам Паўлавым і Юрам Сьцяпанавым, нумар выйшаў з дапамогай клуба “Узгор’е” і цэнтра “Контур”. Другая спроба перыядычнага выдання газэты была на пачатку 2000 года, калі з дапамогай ужо віцебскага Цэнтра падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Контур” аднавілася праца рэдакцыі ў новым складзе. І вось праз якія 20 год адзначаем выпуск 100 нумара выдання.

“Магістрат” быў заўсёды з жыхарамі Віцебска, інфармаваў аб значных падзеях краіны, вобласці і самога абласнога цэнтра. Публікацыі аўтараў газэты находзілі водгук у чытачоў: гэта і Маршы Свабоды, і адсутнасць мемарыяльнага помніка на месцы віцебскага гета , шматлікія і яшчэ дазволеныя мерапрыемствы ў цэнтры Віцебска, затрыманні актывістаў і рэпартажы з судовых пасяджэнняў. Падзеі Байкота выбараў у парламент, які сапраўды адбыўся ў 2000 годзе ў Віцебску, калі з чатырох акругаў выбары не адбыліся на трох з-за неяўкі патрэбнай колькасці выбаршчыкаў доўга яшчэ ўспаміналі жыхары горада. Падтрымка Сямёна Домаша як кандыдата на выбарах прэзідэнта Беларусі 2001 года таксама ў памяці чытачоў газэты.

Першыя гады вытрымлівалась перыядычнасць выхаду, раз на месяц, потым з гэтым стала цяжэй – адсутнась фінансаў для друку не дазвалала выпускаць “Магістрат”. Але газэта выходзіла, распаўсюджвалась сярод сябраў партыі і жыхароў горада, расказывала аб стварэнні і распадзе партыйных кааліцыяў, ціску на свабоду слова і забарону масавых мерапрыемстваў у Віцебску, штрафах і рэпрэсіях. Памятаем 2006 год, калі на выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў не зарэгістравалі ніводнага апазіцыйнага кандыдата, і дыскусію перад чарговым з’ездам Партыі БНФ, калі супернічалі тры кандыдата, а на самім з’ездзе перамог чацьвёрты. З архіва і кампутара зніклі некаторыя нумары газэты, гэта наступствы шматлікіх пераездаў з офіса на офіс, старэння кампутарнай тэхнікі і звычанай неабачлівасці партыйцаў.

Рэдакцыя вітала вяртанне герба “Пагоня” на афіцыйны герб і сцяг Віцебскай вобласці, віншавала Аляксея Янукевіча з абраннем на пасаду старшыні Партыі БНФ, агітавала за правядзенне аўтарэферэндума аб захаванні мытных пошлінаўна ўвоз аўтамабіляў без падвышэння, выдавала спецвыпуск “Свабоду палітзняволеным” у 2012 годзе з пералікам на той час адзінаццаці палітычных вязняў, падтрымлівала выступленне “дармаедаў” у Віцебску ў 2017 годзе, расказывала аб месцах пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў Паляі і Хайсы, сустрэчах з пісменнікамі і паэтамі ў “Еўрапейскім клубе”, шмат чаго іншага было на старонках выдання за гэтыя гады.

Некалькі разоў затрымлівалі распаўсюднікаў газэты, канфісковывалі наклад і паперу для выдання, аўтараў і сябраў рэдакцыі трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання да правядзення адміністратыўнага працэса, на якім дадавалі сутак і штрафаў да ўжо адсіжаных і выплачаных. Але рэдакцыя працуе, трымае сувязь з чытачамі, якія масавымі званкамі паведамляюць пра выдатныя артыкулы, як гэта было з патрабаваннем вярнуць у віцебскія двары дворнікаў, якіх і вярнулі ў склаж домакіраўніцтваў па настойлівых прозьбах віцяблянаў.

Разам з аднапартыйцамі сумавалі і адпраўлялі ў апошні шлях Алеся Мудрачэнку, Сяргея Цярэнцева, Розу Пушкарову, Алеся Шутава, Нэлі Тупякову, Міхася Паўлава, зямля ім пухам. Зараз з’явіліся новыя героі рэпартажаў, новыя тэмы для дыскусій і развагаў, адно застаецца нязменным – боль за сваю зямлю, змаганне за лепшую долю і магчымасці для новых пакаленняў беларусаў.

І цяпер, калі сацыяльныя сеткі і андроіды паўсюдна выціскаюць з газэтных шапікаў папяровыя выданні, навіны чытаюцца з лёта і глытаюцца як смачныя цукеркі проста глытком на раз, застаюцца сталыя і правераныя часам чытачы, якія раз-пораз пытаюцца новы намар бээнэфаўскага выдання.

Чытайце “Магістрат”!

Старыя і новыя нумары газэты можна знайсьці на сайце інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

59692209_466986687178186_5209162389307523072_n

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.