Партыя БНФ » Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў забарону пікету ў Слуцку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў забарону пікету ў Слуцку

Дададзена 05.05.2019 8:41:15 | 487 праглядаў

Сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч атрымаў ад Камітэта ААН па правах чалавека рашэньне па сваёй скарзе. Камітэт ААН прызнаў парушэньнем правоў чалавека дзеяньні ўладаў Беларусі па забароне пікету, які арганізоўваў спадар Амяльковіч у 2011 годзе ў Слуцку.

Рашэньне Камітэту ААН па правах чалавека датаванае 29 сакавіка 2019 года і датычыць падзеяў, якія адбываліся ў Беларусі у час пасьля брутальнага разгону грамадзкіх пратэстаў у сьнежні 2010 года пасьля выбараў. Тады па краіне паркацілася хвалая арыштаў, ператрусаў, узмацніўся ўціск на палітычных апанэнтаў улады. Дзесяткі людзей былі кінутыя за краты па крымінальных абвінавачаньнях у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

АмяльковічУ лютым 2011 года сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч падаў у Слуцкі выканкам заяву на правядзеньне масавага мерапрыемства з мэтай падтрымкі палітычных зьняволеных у Беларусі. Аднак, мясцовыя ўлады забаранілі акцыю, заявіўшы, што “палітычных зьняволеных у Беларусі няма“. Гэтая забарона была абскарджаная ў суд, але судовыя інстанцыі не наважыліся аспрэчыць дзеяньні выканаўчай ўлады.

Паводле рашэньня Камітэту ААН па парвах чалавека, гэтымі дзеяньнямі ўлады Беларусі парушылі права на свабоду слова і на свабоду сходаў у дачыненьні да Віталя Амяльковіча, якія гарантаваныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Да такой высновы міжнародныя эксперты прыйшлі з тых меркаваньняў, што адзнай падставай для забароны заяўленага сп. Амяльковічам схода была нязгода ўладаў з канстатацыяй наяўнасьці у Беларусі палітычных зьняволеных, што не можа з’яўляцца абгрунтаванай і дастатковай прычынай для забароны схода.

Камітэт таксама адзначае сыстэмнасьць такога кшталту парушэньняў, праводзячы паралелі паміж гэтай справай і шэрагам іншых скаргаў беларускіх грамадзянаў, якія зьвярталіся ў Камітэт ААН па правах чалавека раней па фактах парушэньня свабоды сходаў і свабоды распаўсюду меркаваньняў.

Камітэт ААН па правах чалавека пастанавіў, што ўлады Беларусі павінныя згодна са сваімі абавязальніцтвамі па пункце а) часткі 3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах прыняць захады па аднаўленьні парушанага права ў дачыненьні да спадара Амяльковіча, у тым ліку выплаціўшы пацярпеламу ад парушэньня правоў чалавека адэкватную кампэнсацыю. Дзяржава таксама павінная прыняць захады па прадухіленьні падобных парушэньняў у будучыні – і ў гэтай частцы Камітэт ААН асобна падкрэслівае неабходнасьць зьмяненьня нарматыўнага рэгуляваньня рэалізацыі свабоды сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў у Беларусі.

Як адзначае Віталь Амяльковіч, гэтае рашэньне ёсьць першым выпадкам для слуцкага рэгіёну, калі дзеяньні мясцовых уладаў прызнаныя парушэньнем правоў чалавека на ўзроўні ААН. У бліжэйшы час грамадзкі актывіст плянуе падаць новы зварот у Камітэт ААН па правах чалавека ўжо па падзеях сакавіка 2017-га году, калі сп. Амяльковіч быў затрыманы і прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці за  заклікі ў сацыяльнай сетцы да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве да Дня Волі.

Нагадаем, што ў мінулым годзе Камітэт ААН ужо прыняў рашэньне па факце нападу на офіс Партыі БНФ у Берасьці, калі падчас сходу ў памяшканне ўварваліся міліцыянты і затрымалі 28 чалавек. У 2018 годзе у Камітэт ААН па правах чалавека была пададзеная і іншая скарга, датычная парушэньня свабоды сходаў у Беларусі: актывіст БНФ з Баранавічаў Мікола Чарнавус накіраваў паведамленьне пра адміністатыўны перасьлед падачас акцыяў пратэсту супраць сумнавядомага дэкрэту №3 у 2017 годзе.

59229889_2366767180042394_2345415819971788800_o

59489203_2366767300042382_6374490332150628352_o

59802767_2366767390042373_8133490305576992768_o

59745759_2366767476709031_1122645846345646080_o

 

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.