Партыя БНФ » Двайны юбілей віцебскага “Магістрата”: на дваццацігоддзе ад заснавання партыйнай газэты выпушчаны яе соты нумар
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Двайны юбілей віцебскага “Магістрата”: на дваццацігоддзе ад заснавання партыйнай газэты выпушчаны яе соты нумар

Дададзена 10.05.2019 6:22:32 | 162 праглядаў

Рэдакцыя газеты Віцебскай рады Партыі БНФ, якая стала выходзіць з 1999 года, нядаўна выпусціла 100-ты нумар выдання. Ужо гатовы да выхаду і наступны, 101-ы нумар.

А сама газета за 20 гадоў свайго існавання ператварылася ў выданне для ўсіх гараджанаў, а не толькі для партыйцаў – падкрэслівае рэдактар Кастусь Смолікаў:

Смолікаў– Мы стараемся сумяшчаць матэрыялы, якія прысвечаны нейкім партыйным падзеям, з матэрыяламі пра праблемамі, якія хвалююць жыхароў Віцебска. Вось апошнія нумары мы прысвяцілі так званаму “народнаму парку”, які плануецца разбіць на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Нам было шмат тэлефанаванняў з падтрымкай. Таму мы стараемся, як кажуць, трымаць руку на пульсе падзеяў і жаданняў людзей.

Спампаваць юбілейны соты нумар газэты “Магістрат”

“Магістрат” – гэта адно з нешматлікіх незалежных выданняў у Віцебску, дзе афіцыйна выдаюцца толькі дзяржаўныя грамадска-палітычныя газеты. Таму распаўсюднікаў “Магістрата” неаднаразова затрымлівалі, судзілі, штрафавалі і адпраўлялі на “суткі”.

Інфармаванне грамадзянаў на момант заснаваньня “Магістрату” было адным з важных накірункаў дзейнасці апазіцыйных арганізацыяў, і першыя выпускі маланакладнага партыйнага выдання рабіліся з дапамогай сябраў грамадскіх арганізацый. Першая спроба аднаўлення была зроблена ў 1998 годзе Міхалам Паўлавым і Юрам Сьцяпанавым, нумар выйшаў з дапамогай клуба “Узгор’е” і цэнтра “Контур”. Другая спроба перыядычнага выдання газэты была на пачатку 2000 года, калі з дапамогай ужо віцебскага Цэнтра падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Контур” аднавілася праца рэдакцыі ў новым складзе. І вось праз якія непоўныя 20 год адзначаем выпуск 100 нумара выдання. “Магістрат” быў заўсёды з жыхарамі Віцебска, інфармаваў аб значных падзеях краіны, вобласці і самога абласнога цэнтра. Публікацыі аўтараў газэты находзілі водгук у чытачоў: гэта і Маршы Свабоды, і адсутнасць мемарыяльнага помніка на месцы віцебскага гета, шматлікія і яшчэ дазволеныя мерапрыемствы ў цэнтры Віцебска, затрыманні актывістаў і рэпартажы з судовых пасяджэнняў.

Сёння газету, якая выдаецца ў друкаваным выглядзе накладам 299 экзэмпляраў, можна знайсці і ў інтэрнэце – у раздзеле “Перыёдыка” беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” захоўваюцца нумары “Магістрата” за апошнія некалькі гадоў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.