Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у круглым стале ў парлямэнце Швэцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у круглым стале ў парлямэнце Швэцыі

Дададзена 12.05.2019 12:11:59 | 226 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у круглым стале пра праблемы свабоды слова ў Беларусі, які ў Шведскім парламенце быў арганізаваны Радай міністраў Паўночных краінаў.

Швецкі парлямэнтПа інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, адным з ініцыятараў правядзення слуханняў выступіла прадстаўніца Шведскага саюза журналістаў Оса Ульсан, якая шмат гадоў на міжнародным узроўні ўздымае найбольш вострыя праблемы беларускіх журналістаў.

Падчас круглага стала абмяркоўваліся праблемы доступу беларускіх журналістаў да інфармацыі дзяржорганаў, ціску на медыя, пераследу журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, злоўжыванні неабгрунтаванымі абвінавачаннямі ў паклёпе і знявазе, а таксама шляхі, як з дапамогай  міжнароднага ўплыву можна выправіць сітуацыю.

У круглым стале з беларускага боку ўзялі ўдзел старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, кіраўнікі іншых палітычных партый, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Беларусі Максім Місько.

Падчас слуханняў прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрусь Клікуноў запрасіў Раду міністраў Паўночных краінаў наступны раз па гэтым пытанні сабрацца ў Мінску.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.