Партыя БНФ » Кіраўнік слонімскай суполкі БНФ прапануе мясцоваму футбольнаму клюбу перайсьці на беларускую мову
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнік слонімскай суполкі БНФ прапануе мясцоваму футбольнаму клюбу перайсьці на беларускую мову

Дададзена 13.05.2019 11:10:03 | 346 праглядаў

Жыхар Слоніма і кіраўнік мясцовай суполкі БНФ “Адраджэньне” Павел Севасцьян звярнуўся да адміністрацыі дзяржаўнай установы “Футбольны клуб “Слонім 2017”.

Слонім. Актывісты Партыі БНФ арганізавалі збор подпісаў за захаваньне ў горадзе футбольнага клюбуУ звароце адзначаецца, што Слонімскі футбольны клуб мае даўнюю гісторыю. У гэтым годзе першай Слонімскай футбольнай камандзе “Тарпеда” споўнілася 50 гадоў. Тое, што ў Слоніме вельмі любяць і паважаюць футбольную каманду, сведчыць штогадовая падтрымка слонімскіх гледачоў на трыбунах стадыёна “Юнацтва” .

З пачаткам правядзення чэмпіянатаў Беларусі, пачынаючы з 1992 года, адміністрацыя Слонімскага клуба ўсюды выкарыстоўвае толькі расейскую мову (эмблема клуба, афішы, табло, дыктар на стадыёне агучвае ўсё па-расейку падчас правядзенння футбольнага матча і г.д.).

У сувязі з гэтым, Павел Севасцьян просіць у далейшым выкарыстоўваць беларускую мову, як гэта робіцца на многіх вялікіх стадыёнах Беларусі. Гэта было б павагай да сваіх слонімскіх заўзятараў, якія заўсёды падчас матчаў на банерах ужываюць беларускую мову – мову тытульнай нацыі. І павагай да нашай гісторыі, народа і спартыўнай культуры, – паведамляецца ў звароце.

Зварот адпраўлены ў адміністрацыю футбольнага клуба “Слонім 2017”.

Нагадаем, што ў 2012 годзе мясцовыя ўлады ў Слоніме мелі намер распусціць гарадзкую футбольную каманду праз недахоп фінансаваньня – і тады праз збор подпісаў, ініцыяваны мясцовай суполкай БНФ, футбольны клюб атрымалася захаваць.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.