Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Выбары амаль абвешчаныя, няма часу на раскачку”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Выбары амаль абвешчаныя, няма часу на раскачку”

Дададзена 20.05.2019 5:33:05 | 397 праглядаў

І ўлады, і апазіцыя рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў, да якіх, лічачы па ранейшых заявах Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, застаецца пракладна паўгады. Хаця Палата Прадстаўнікоў па законе павінна была б абірацца ўвосень 2020 года. Таксама не за гарамі і прэзідэнцкія выбары.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, парламенцкія выбары амаль абвешчаны. Таму часу на раскачку няма.

Рыгор Кастусёў - выбары– Партыя БНФ актыўна працуе ў межах кампаніі «Права выбару» па падрыхтоўцы да назірання. Вызначаны, разам з іншымі партыйнымі структурамі, 18 акругаў. Зараз ідзе размова пра тое, каб пашырыць колькасць гэтых акругаў для татальнага назірання – і для датэрміновага галасавання, і галасавання ў асноўны дзень выбараў – сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у камэнтары карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя.

Таму хаця выбараў няма, але стратэгія, якую называюць стратэгіяй „жабы ў смятане”, — што трэба неяк варушыцца, тузацца і можа з цягам часу атрымаецца збіць масла, яна, напэўна, ёсць адзіная аптымальная для апазіцыі ў сённяшніх умовах, — лічыць Аляксандр Класкоўскі.

Падчас выбараў 2016 года паводле афіцыйных дадзеных на тых акругах, дзе былі фронтаўскія кандыдаты, за Партыю БНФ было пададзена 89 714 галасоў, што складае 4,29% усіх выбаршчыкаў, якія прагаласавалі на гэтых акругах.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.