Партыя БНФ » Юбілейнае, трыццатае “Басовішча” пройдзе 19-20 ліпеня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Юбілейнае, трыццатае “Басовішча” пройдзе 19-20 ліпеня

Дададзена 23.05.2019 12:29:10 | 364 праглядаў

Трыццатае юбілейнае “Басовішча” 19-20 ліпеня 2019 году збярэ сотні беларусаў з розных кропак Беларусі, Польшчы ды іншых краін.

7BE2C6На юбілейным “Басовішчы” выступяць шмат вядомых беларускіх гуртоў, сярод якіх гарадзенскія “Дзецюкі” і гурт Лявона Вольскага.

Гарадзенскі журналіст Аляксей Шота лічыць гэты фэст унікальнай традыцыяй і месцам сустрэчы сяброў:

– Я ездзіў на „Басовішча” з 2007-га да 2013-га года. Кожны год. Потым ужо сям’я, дзеці, праца больш адказная. Ужо проста не было магчымасці вырвацца. А яшчэ да 2012 года я жыў у Польшчы, то-бок, з 2007 па 20012 жыў паміж Беларуссю і Польшчай, часта быў у ваколіцах мяжы… На фестывалі можна было сустрэць знаёмых з самых розных мясцінаў – Менск, Гародня, уся Польшча, з нейкіх неверагодных далёкіх краінаў. Некаторыя людзі толькі там сустракаліся.

На думку намесніка старшыні партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, фэст „Басовішча” – гэта ўспаміны пра маладосць.

Саранчукоў: Просты байкот для людзей незразумелы– „Басовішча”, напэўна, гэта эпоха, гэта ўспамін пра маладосць, гэта тое, чаго вельмі не хапала мне ў мае 20, гэта месца, дзе я заўсёды сустракаў сяброў, успаміны проста бурляць праз край, гэта месца, дзе я пазнаёміўся са сваёй жонкай 20 гадоў таму. Вельмі шкада, што эпоха заканчваецца. Але ўсе эпохі заканчваюцца. Я ўпэўнены, што будзе нешта новае, будзе нешта цікавае, будзе нешта добрае і якаснае.

“Басовішча” – вялікая асобная старонка ў гісторыі нашай нацыянальнай музыкі – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Хто вёў на працягу 30 гадоў летапіс фестывалю – можа напісаць цудоўную і цікавую кнігу. Напісаць пра тых, хто рыхтаваў фестываль, хто фінансаваў яго, хто на ім выступаў і перамагаў.

Штогод да фестывалю рыхтаваліся афішы. Яны розныя: арыгінальныя, вясёлыя, прыгожыя, яркія, смелыя. Над імі працавалі розныя мастакі і выдаўцы.  Афішы “Басовішча” – гэта своеасаблівае мастацтва. І калі іх сабраць у адзін альбом – атрымаецца цудоўнае выданне “Басовішча”. Радыё Рацыя публікуе некаторыя з іх:

1

2

3

4

5

6

7

30

0898f122828e466ac65e94963a8c4c77

97907

100369

17884219_929182830518345_7752322951550248015_n

20131004-162641-731

basowiszcza_2011

basowiszcza-1991

basowiszcza-1992

basowiszcza-1995

images

IMG_20130720_170743-1

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.