Партыя БНФ » Партыя БНФ складае спіс кандыдатаў на будучыя парламенцкія выбары
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ складае спіс кандыдатаў на будучыя парламенцкія выбары

Дададзена 29.05.2019 5:49:42 | 362 праглядаў

Партыя БНФ рыхтуецца да парламенцкіх выбараў, паведаміў БелаПАН яе старшыня Рыгор Костусеў.

сойм бнф„Падрыхтоўка ідзе даўно, праца пачалася яшчэ ў межах кампаніі „Права выбару” сумесна з іншымі партыямі. Вызначылі акругі для назірання і кандыдатаў. Акругі мы пакуль узялі па плошчы мінулых выбараў, але верагодна, што яны будуць змененыя”, — сказаў Костусеў. Паводле яго слоў, у рэгіёнах складаюцца спісы прэтэндэнтаў у кандыдаты ад партыі. „Асобна працуем з моладдзю БНФ, паколькі ў іх вопыту яшчэ няма”, — адзначыў суразмоўца.

Сам Рыгор Костусеў плануе вылучацца; таксама вызначаны кандыдаты ў Віцебску, Берасці, Гародні, Менску. Пасля абвяшчэння ўладамі даты выбараў кіраўніцтва БНФ правядзе сойм, на якім вызначыць дату з’езда для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

Кастусёў 18„Мы вылучаем усіх партыйным спісам, а кандыдаты ўжо па сваім жаданні вызначаюць, збіраць ім подпісы ці не. Кіраўніцтва партыі не навязвае форму вылучэння, але забяспечвае кожнаму кандыдату вылучэнне праз спіс”, — паведаміў старшыня Партыі БНФ.

Згодна з заканадаўствам, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінны прайсці не пазней за 10 верасня 2020 года. Падчас штогадовага паслання народу і парламенту 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці іх 7 лістапада 2019 года. „Калі гэта прымальна па законе, у нас ёсць добрае свята — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7 лістапада, выхадны дзень”, — сказаў ён.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла 27 траўня, што мае намер прапанаваць Аляксандру Лукашэнку правесці парламенцкія выбары 7 і 17 лістапада. Паводле яе слоў, 7 лістапада могуць адбыцца выбары членаў Савета Рэспублікі, 17 лістапада — галасаванне па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

„Я не ведаю пакуль дату [выбараў]. Калі паклічуць мяне” наверх „, на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы, вызначым гэтую дату. Тады пачнем рыхтаваць праекты ўказаў. Хацелася б крыху раней”, — сказала Ярмошына. Яна паведаміла, што 29 траўня на пасяджэнні ЦВК плануецца вызначыць сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на адну акругу, а таксама зацвердзіць метадалагічныя тлумачэнні для членаў участковых і акруговых камісій на парламенцкіх выбарах.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.