Партыя БНФ » У цэнтральнай сядзібе БНФ прайшоў сойм руху “Разам”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У цэнтральнай сядзібе БНФ прайшоў сойм руху “Разам”

Дададзена 25.05.2019 11:01:04 | 371 праглядаў

18 траўня адбылося чарговае паседжэнне Сойму Руху Салідарнасці “Разам”, якое традыцыйна прайшло на Сядзібе БНФ. У ім узялі ўдзел 40 чалавек.

60887866_2231733583614028_7803895855311749120_n-768x400Падчас паседжання разглядаліся пытанні ўдзелу ў Канферэнцыі “Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы”, якая мусіць адбыцца 17-18 жніўня 2019 г. у Чарнігаве, і пра сітуацыю ў Курапатах.

 

Па першым пытанні даклады зрабілі Вячаслаў Сіўчык і Алена Талстая, па другім – Валянціна Вяргей і Аляксей Марачкін. У дыскусіі ўзялі ўдзел: Леанід Акаловіч, Сяргей Законнікаў, Генадзь Драздоў, Мечыслаў Бурак, Мікола Савіцкі, Алена Скам’янава, Ніна Багінская і іншыя. Па трэцім пытанні, – “Гібрыдная агрэсія РФ: беларускі стратэгічны напрамак”, – з дакладамі выступілі Дзяніс Івашын і Ігар Лялькоў.

Сойм Руху Салідарнасці “Разам” па выніку пасяджэння прыняў рашэнне “Аб безумоўнай падтрымцы Канферэнцыі, якая адбудзецца 17-18 жніўня ў Чарнігаве”, заяву “Рукі прэч ад Курапатаў!”, зварот да Папы Рымскага, Патрыярхаў Канстанцінопальскага і Маскоўскага і ўсіх першаерархаў, епіскапаў і біскупаў хрысціянскіх Цэркваў “Абараніце Крыж!” Таксама была прынятая Заява салідарнасці з журналістам і аналітыкам Дзянісам Івашыным. Напрыканцы пасяджэння Вячаслаў Сіўчык запрасіў усіх прысутных прыняць самы актыўны ўдзел у абароне Курапатаў і ў іншых мерапрыемствах Руху – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.