Сябра Сойму БНФ у Бярозаўцы падаў заяўку на правядзеньне масавай акцыі
Дададзена 28.05.2019 11:16:22 | 976 праглядаў Грамадскія актывісты ў Бярозаўцы падалі заяўку ў мясцовы гарвыканкам на правядзенне інфармацыйнага пікета за ўсталяванне помніка Юліусу Столле ў гарадскім скверы.
На першую спробу падачы заяўкі ўжо прыйшоў адмоўны адказ са спасылкай на неістотныя памылкі. На думку заяўніка – грамадскага актывіста і сябры Сойму Партыі БНФ з Бярозаўкі Вітольда Ашурка, пікет абсалютна не палітычны, таму ўлады павінны даць станоўчы адказ на паўторную заяўку, якую падалі на 9 чэрвеня.
– Гэты пікет не палітычная акцыя. Гэта культурніцка-асветніцкая акцыя, скіраваная на наша бярозаўскае грамадства. Я тут не бачу нагоды для перашкод з боку ўлад. Справа тычыцца ініцыятывы па ўсталяванні помніка Юліусу Столле ў нас у Бярозаўцы. Мне здаецца, што гарадская адміністрацыя павінна пайсці насустрач.
Юліус Столле – уласнік шкляной гуты “Нёман” у канцы ХІХ – першай палове ХХ ст. Менавіта пры яго кіраўніцтве шкляная вытворчасць тут дасягнула росквіту і сусветнай славы. А разам з тым вакол прадпрыемства вырас і горад Бярозаўка з усёй інфраструктурай.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя
|