Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: Для чаго пустуе зямля ў цэнтры Менску?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: Для чаго пустуе зямля ў цэнтры Менску?

Дададзена 29.05.2019 11:38:35 | 213 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у блогавым допісе на сайце “Беларускія навіны” разважае пра тое, чаму ў Менску адначасова рэалізуецца шэраг праектаў “ушчыльненьня” забудовы, якія выклікаюць справядлівае абурэньне гараджанаў, а ў той жа час тэрыторыі закінутых заводаў у цэнтры сталіцы пустуюць і застаюцца ў чаканьні інвэстараў.

Кастусёў 182 красавіка ў кіраўніка краіны А.Лукашэнкі адбылася чарговая нарада па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

У ліку ўдзельнікаў нарады было ўсё кіраўніцтва урада, Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі прэзідэнта, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Камітэта дзяржкантролю, абласцей, г.Мінска, памочнікі Лукашэнкі ў рэгіёнах.

Адным з пытанняў, якое было закранута на нарадзе, было пытанне аб навядзенні парадку, каб наша Беларусь, як выказаўся Лукашэнка, уся была ў кветках і зеляніне.

«У кожнай вёсачцы, аграгарадку, у кожным раёне, вобласці, у Мінску — на кожным пятачку павінны быць высаджаны дрэвы. Гэта здароўе людзей, у рэшце рэшт. Гэта наша візітная картка. І вам трэба навесці парадак раз і назаўсёды — тады людзі будуць разумець, які парадак павінен быць і як яго падтрымліваць», — адзначыў ён.

Па завяршэнні нарады ў інтэрв’ю шматлікім дзяржаўным СМІ прысутнае чынавенства дала высокую адзнаку вынікам працы і даручэнням кіраўніка краіны і выказалася аб неабходнасці тэрміновага і якаснага выканання гэтых даручэнняў на карысць сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Але, мабыць, кожны чыноўнік даручэнні кіраўніка краіны аб навядзенні парадку, аб высаджванні дрэваў, клопат аб здароўі людзей зразумеў па-свойму.

І, напрыклад, ужо 10 красавіка ў адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска гарадское чынавенства спрабавала правесці прэзентацыю і грамадскае абмеркаванне ўшчыльнення квартала ў цэнтры горада ў межах вуліц Коласа — Калініна — Чоранага — Чарнышэўскага з будаўніцтвам пяці новых наземных паркінгаў, забаўляльнага цэнтра з адкрытым паркінгам і двух шматпавярховікаў з падземным паркінгам.

Дадзены праект, які прадугледжвае ўшчыльненне гарадской забудовы, вызваў абурэнне сярод гараджан. Але, нягледзечы на гэта, гарадскія ўлады плануюць да 2 чэрвеня завяршыць прэзентацыю дадзенага праекта і прыступіць да яго практычнай рэалізацыі.

Падобныя праекты з ушчыльненнем гарадской забудовы ў розных раёнах Мінска з’яўляюцца рэгулярна, што пастаянна вызывае незадавальненне сярод грамадзян.

Пры гэтым гарадскія ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Мінскага гарсавета, адміністрацыі раёнаў Мінска ўпарта не жадаюць заўважаць шматлікія пустуючыя тэрыторыі, або неэксплуатуемыя тэрыторыі прадпрыемстваў, якія можна выкарыстоўваць як для будаўніцтва жылля, так і для будаўніцтва іншых аб’ектаў.

Яскравым прыкладам такога безгаспадарчага выкарыстання тэрыторыі ў цэнтры горада з’яўляецца, напрыклад, неэксплуатуемая тэрыторыя Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава па вул. Чырвонаармейскай, Ленінскі раён, на калісці жывапісных берагах Свіслачы. А гэта некалькі гектараў зямлі з закінутымі былымі цахамі, якую кіраўніцтва завода ператварыла ў сапраўдную сметніцу і тэрыторыю для захавання непрыгодных будаўнічых матэрыялаў.

У неэксплуатуемых памяшканнях і на неахоўваемай тэрыторыі завода рэгулярна адбываюцца разнастайныя ЧП, для ліквідацыі якіх прыцягваюцца супрацоўнікі МНС.

Але ж, нягледзечы на гэта, гарадскія ўлады ўжо шмат гадоў упарта захоўваюць пустуючыя гектары гарадской зямлі, абнёсшы яе высокім плотам з калючым дротам, для незразумелых мэтаў, імкнучыся пры гэтым ушчыльняць жылыя кварталы горада.

Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, дэпутаты мабыць забылі, што іх праца ў плане распрацоўкі і прыняцця Канцэпцыі забудовы Мінска павінна быць скіравана, у першую чаргу, дзеля стварэння камфортных умоваў асяроддзя пражывання жыхароў, а не для лабіявання вузкаведамасных інтарэсаў установаў і інтарэсаў чыноўнікаў.

Паводле сайта “Беларускія навіны

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.