Партыя БНФ » “Наша ўсё” на дарогах: да чаго прывялі “эўразійскія” пошліны на ўвоз аўто
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Наша ўсё” на дарогах: да чаго прывялі “эўразійскія” пошліны на ўвоз аўто

Дададзена 30.05.2019 12:05:50 | 554 праглядаў

Сябра Сойму Партыі БНФ Зьміцер Дрыгайла ў блогавым допісе на старонках тыднёвіка “Белгазета” піша пра тое, як беларускі аўтапарк пад уплывам расейскіх пратэкцыянісцкіх захадаў, навязаных Беларусі пра Эўразійскі саюз у 2011 годзе, перастае быць падобным на аўтапарк эўрапэйскіх крінаў.

11На мінулых выходных адведаў Парыж. І, не паверыце, у вочы кінуліся ня Луўр з Нотр­Дамам і не Пале Руаяль з Сакрэ­Кёрам. Бо да гэтых цікавостак я быў падрыхтаваны. А вось сьціплы французскі аўтапарк на дарогах уразіў. І ніяк ня мог зразумець, чым жа канкрэтна: нібыта красовэраў вобмаль і малалітражак бальшыня, але вось жа нешта сядзела ў падсьвядомасьці. І раптам я здагадаўся: дык гэта ж наш аўтапарк! Амаль такі, які ён быў у нас яшчэ гадоў зь пяць таму. BMW, Peugeot, Audi, Citroёn, Renault, Volvo й Mercedes.

Не, натуральна, у нас гэтыя маркі машын на дарогах можна сустрэць і зараз. І шмат якія іншыя. Але некалькі гадоў таму наш аўтапарк быў нашмат больш дывэрсыфікаваны, чым цяпер. Канечне, ён быў у масе сваёй больш ўзроставы, чым у Францыі (там пераважаюць новыя аўто), але зірнуць на аўта­парк ­ і было такое адчуваньне, што ты ­ у Эўропе. А цяпер ­ не. Што ж здарылася?

Памятаеце, ад другой паловы 2011г. у нас былі падвышаныя мыты на ўвоз патрыманых аўтамабіляў да расейскага ўзроўню. Кошт увозу патрыманай машыны з­за мяжы «таёжнага саюзу» стаўся непад’ёмным для беларускіх грамадзянаў. Я сам напачатку 2011г. набыў сямігадовую BMW у Латвіі за $7 тыс., сплаціўшы на мяжы мыта ў памеры €950. Ужо празь некалькі месяцаў яно ўзрасло да €5,5 тыс., што аўтаматычна зрабіла немэтазгодным увоз патрыманых аўтамабіляў з­за мытнай мяжы. І за наступныя гады наш аўтамабільны рынак паступова зьмяніўся: на ім пераважаюць аўто, зробленыя ў Расеі. Самыя папулярныя: Lada ў сваіх найноўшых праявах (Granta, Vesta, X­Ray), а таксама асобныя мадэлі марак, вытворчасьць якіх лякалізаваная ў Расеі: Volkswagen Polo, Nissan Qashqai, KIA Rio, некаторыя мадэлі Renault (тыя, што ў Эўропе існуюць пад румынскім брэндам Dacia: Logan, Sandero, Duster). То бок рынак машын стаўся нашмат больш аднародным. А мадэлі, што набываюць нашыя жыхары, ­ нашмат таньнейшымі. Што й ня дзіва. 10­гадовыя Mercedes B, Suzuki SX­4 ці VW Golf Plus каштуюць столькі ж, колькі супастаўныя зь імі па характарыстыках новыя машыны расейскай зборкі! Натуральна ж, пакупнікі абіраюць новыя аўто з салёну з трох­ ці нават пяцігадовай гарантыяй.

У Расеі на дарогах сытуацыя іншая. У Сібіры й на Далёкім Усходзе пераважаюць праварульныя старыя «японцы», на поўд­
ні ­ старыя «дзявяткі» з танаваным шклом, на эўрапейскай частцы краіны (апроч сталіц) ­ танныя «карэйцы» расейскай зборкі (KIA, Hyundai ды розныя мадыфікацыі Lada ­ Classica, Priora, Kalina, Granta). У Маскве й Пецярбургу ­ мяшанка, але пераважаюць тыя ж брэнды, толькi ў больш дарагіх мадыфікацыях. То бок зараз па­сапраўднаму народных аўтамабіляў два ­ Lada ды KIA. KIA прадала ў мінулым годзе 227 тыс. машын у РФ, амаль палова зь іх ­ Riо, што шматтысячным накладам штампуюць на заводзе ў Пецярбургу. З Lada ўсё зразумела, гэта «іх усё», brand from Russia, з цэлым монагорадам на 700 тыс. жыхароў (Тальяці), дзе 100 тыс. занятыя на вытворчасьці аўтамабіляў. Дзяржаўныя праграмы trade in, імпартазамяшчэньня, падтрымкі вытворчасьці, дзяржаўныя закупкі. Цэлая дзяржава ў дзяржаве. А з 22 траўня яна яшчэ й пазбаўленая абавязку раскрываць інфармацыю пра сваё фінансава­эканамічнае становішча адмысловым рашэньнем Банка Расеі, што вісіць на сайце рэгулятара мясцовага фінансавага рынку.

Гэткім парадкам, аўтарынак нашай усходняй суседкі ў сваёй пераважнай большасьці запаўняюць «карэйцы» й «расейцы». І ў нас ­ тая ж планіда. Але ненадоўга. Бо сапраўдны трэнд расейскага аўтарынку ­ экспансія «кітайцаў»: Chery, Lifan, Great Wall, Dongfeng, BYD. Безьліч іншых, менш папулярных (пакуль?) брэндаў. Ад пачатку такія прыгожыя, вельмі падобныя на некаторыя эўрапейскія машыны, яны ўжо праз год пачынаюць развальвацца. Унутры ­ дрэнна пахнуць, звонку ­ пластык. Там, дзе ня пластык, ­ там іржа. Затое новыя машыны можна набыць за $5 тыс. Вось расейцы масава іх і купляюць. Не ўсьведамляючы, што гэтыя машыны набываюцца адзін раз, прадаць іх немагчыма, нават на мэталалом. Пакуль так.

У нас таксама ёсьць «кітаец». Ён ­ гэта «наша ўсё» прамысловасьці легкавых аўтамабіляў (электракары Zotye, як і іншыя праекты ЗАТ «Юнісон», пакуль не сягаюць па­за межы статыстычнай пагрэшнасьці на рынку). У пятніцу аж сам прэзыдэнт краіны, агледзеўшы Geely Atlas, застаўся задаволены. І невыпадкова. Нашыя Geely не паводзяць сябе так, як іншыя кітайцы, ды й каштуюць непараўнальна даражэй. Добра, што мы наладзілі вытворчасьць. Ступень лякалізацыі пакуль кульгае, але шлях правільны. А ўсё адно ёсьць туга па той разнастайнасьці на дарогах, што яшчэ нядаўна так прыемна злучала нас з Францыяй. Хоць у яе самой тры аўтагіганты: Renault, Peugeot i Citroёn.

Нагадаем, што ў 2009 годзе Партыя БНФ ініцыявала рэфэрэндум па пытаньнімэтазгоднасьці далучэньня Беларусі да пагадненьняў пра мытны зьвяз, якія пагражалі ўвядзеньнем павышпных пошлінаў на аўтамабілі замежнай вытворчасьці. Улады заблякавалі правядзеньне рэферэндума, аднак, праз відавочную непапулярнасьць дадзенай меры былі вымушаныя адкласьці увядзеньне павышаных пошлін да 2011 года (на час пасьля выбараў). Варта зазначыць, што аўтамабілі з’яўляюцца адной з асноўных таварных пазіцый, па якой для Беларусі адбылося найбольш значнае павышэнне пошлін у межах Мытнага саюза.

Паводле тыднёвіка Белгазета

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.