Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў – пра свой стыль кіраваньня і супрацу ЖКГ з грамадзкасьцю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў – пра свой стыль кіраваньня і супрацу ЖКГ з грамадзкасьцю

Дададзена 01.06.2019 12:05:03 | 218 праглядаў

На прапанову тыднёвіка “Белгазета” старшыня БНФ Рыгор Кастусёў даў ацэнку пануючаму ў Беларусі стылю кіраваньня і распавёў пра свае падыходы да кіраваньня, у тым ліку падзяліўшыся досьведам арганізацыі ўзаемадзеяньня адміністрацыі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі з мясцовымі грамадзкімі структурамі самакіраваньня на ўзроўні лякальнай супольнасьці.

get_img-  Лукашэнка хоча кіраваць па ўзоры Камуністычнай партыі Савецкага Саюза: парткам, райкам, абкам і ЦК. Сябе Лукашэнка лічыць старшынём ЦК кампартыі Беларусі, а ўсе астатнія- члены Палітбюро, абкамы, райкамы, парткамы. Стыль менавіта такі.

Мы ведаем, што адбылося з Савецкім Саюзам, дзе панавала такая сістэма кіравання. КПСС не змагла вырашыць самую важную і самую элементарную праблему – накарміць і апрануць сваё насельніцтва, як мае быць. Да гэтага паступова ідзе і Аляксандр Лукашэнка. Яму здаецца, раз магазіны поўныя, то ўсе праблемы знятыя. Але мы бачым, што незадавальненне насельніцтва ўзрастае, узровень жыцця падае, а самая актыўная частка грамадства з’язджае за мяжу – у Польшчу, у Расію, таму што беларускае кіраўніцтва не можа забяспечыць народ работай. Магазіны поўныя, але без працы няма грошай, і людзі проста нічога не могуць купіць. Стыль адзін, той жа і вынік – аднолькавы: проста за савецкім часам не было «жратвы», а зараз – грошай.

Я працаваў і дырэктарам саўгаса, кіраваў і камунальнай гаспадаркай Шклоўскага райвыканкама, але мне здаецца, што мой стыль быў найбольш дэмакратычным у тых умовах. Усе рашэнні прымаліся калегіяльна. У часы кіравання камунальнай гаспадаркай была распрацаваная цікавая сістэма аплаты працы і сістэма працы з грамадскасцю – дамавымі, вулічнымі камітэтамі. Камітэты збіраліся кожны месяц і давалі ацэнку вынікам працы камунальнай гаспадаркі за месяц. Дамавыя камітэты выстаўлялі агульную ацэнку працы, ад якой залежылі прэміяльныя выплаты работнікам. А прэміяльныя складалі да 50% заробку плюс да 20% – за класнасць. Гэта быў стымул для вучобы. Калі чалавек павышае кваліфікацыю, у яго аўтаматычна ўзрастае ўзровень прэміяльных. І гэта працавала. Пасля майго сыходу мой наступнік вытрымаў толькі два месяцы і звярнуў працу з грамадскасцю.

Паводле тыднёвіка “Белгазета

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.