Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў тлумачыць маніпуляцыі пра “100% аплаты паслугаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў тлумачыць маніпуляцыі пра “100% аплаты паслугаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі”

Дададзена 02.06.2019 2:48:20 | 559 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які ў свой час працаваў у структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі, распавёў Беларускаму Радыё Рацыя пра тое, калі ж беларусы будуць аплочваць 100 адсоткаў камуналкі.

ЖКГ ЖКХЗ 1 чэрвеня павялічыліся тарыфы на цеплазабеспячэнне – ацяпленне і падагрэў вады. Гэта падаражэнне прадугледжана падвышэннем тарыфаў на камуналку ў межах 5 даляраў.

Рыгор Кастусёў: Калі ўлады заяўляюць, што ў хуткім часе насельніцтва будзе аплочваць 100 адсоткаў сабекошту камуналкі, то ў мяне адразу ўзнікае пытанне: а як гэта вылічваецца? Бо да гэтага часу ні грамадзяне Беларусі, ні ўрад, ні беларускі кіраўнік не маглі разабрацца, што сабой уяўляюць “100 адсоткаў за камунальныя паслугі”. І што туды ўваходзіць?

Радыё Рацыя: А вы гэта можаце патлумачыць, як былы “камунальшчык”?

Рыгор Кастусёў: Мне падаецца, што кошты на камунальныя паслугі для насельніцтва разлічваюцца, як у старым армейскім анекдоце, калі прапаршчык даваў заданне капаць траншэю ад плота да вечара. Такім чынам, відаць, вылічваецца і сабекошт камунальных плацяжоў. Людзям кожны год вешаюць локшыну на вушы, што яны аплочваюць, скажам, 30 альбо 40 адсоткаў ад сабекошту, камуналка пастаянна даражэе, і гэтая песня бясконцая. Нікому не патрэбна, каб заўтра насельніцтва аплочвала 100 адсоткаў, бо тады ж кошты не падымеш. Увогуле, я лічу, што некаторыя паслугі камунальшчыкаў людзі ўжо аплочваюць на 100 адсоткаў, а можа нават і больш. Але пры такой сістэме падвышэнне камуналкі будзе працягвацца. І рэальных разлікаў, думаю, няма.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.