Партыя БНФ » Дасягненні дэпутаткі парламента: продаж самагона і ўказ прэзыдэнта
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дасягненні дэпутаткі парламента: продаж самагона і ўказ прэзыдэнта

Дададзена 03.06.2019 12:17:28 | 624 праглядаў

Некалькі тыдняў таму кіраўнік слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасьцян звярнуўся да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алы Сопікавай па інфармацыю пра выкананне перадвыбарчых абяцанняў, якія яна рабіла напярэдадні апошніх выбараў у 2016 годзе.

слонімНагодай для звароту было тое, што ў сваіх інтэрвію і справазадчах дэпутатка па Слонімскай акрузе № 58 нічога не казала пра тое, як спадарыня Сопікава працуе ўсе гэтыя гады дэпутацтва (а яна балатавался двойчы) над “аздараўленнем сельскай гаспадаркі Беларусі”. Пры гэтым у перадвыбарчай праграме Сопікава падкрэслівала намер працаваць над фінансавым аздараўленнем сельскай гаспадаркі, праз заканадаўчую дзейнасць.

Цікава, што раней Сопікава адзначала ў якасці сваёй заслугі распаўсюджаны продаж самагона “Першачок”, які вырабляецца на Слонімшчыне. Дык хіба гэта адзіны сродак аздараўлення фінансавага стану сельскай гаспадаркі?

Нажаль, з адказу дэпутата, які прадстаўляе у парламенце Слонім, так і засталося невядомым, якія менавіта законы дэпутатка ініцыявала дзеля выкананьня агучанай важнай задачы фінансавага аздараўлення сельскай гаспадаркі.

Штопраўда, спадарыня Сопікава піша пра указ прэзыдэнта №399 ды іншыя ўказы, незважаючы на сваю ролю як прадстаўніка заканадаўчай галіны ўлады. Прыпісваючы сабе ў якасці заслугі указ прэзыдэнта спадарыня Сопікава, гледзячы па ўсім, спрабуе павысіць сферу кампетэнцыі парламенту, апярэджаюы агучаныя ў нашай стране планы канстытуцыйнай рэформы.

Спадар Севасцян адзначае, што адказ спадарыні Сопікавай не задавальняе выбаршчыкаў Слонімшчыны:

Павал Севасьцян (2)- Сельская гаспадарка – праблемная галіна і патрабуе рэформы. Колькі ні працуюць дзяржава і “ дэпутаты “ ў гэтым накірунку, але нічога не мяняецца ў лепшы бок, а толькі наадварот. І ў адказе Сопікавай я хацеў пабачыць тыя захады, якія б былі накіраваны на фінансавае аздараўленне сельскай гаспадаркі, а гэта – глыбокая аграрная рэформа, што ўключае зямельную рэформу. Зямельная рэформа мае галоўнай мэтаю аднаўленне гаспадара на зямлі, шляхам прыняцця новага зямельнага кодэксу і закона аб уласнасці на зямлю. Таксама асновай зямельнай рэформы павінна быць дэцэнтралізацыя кіравання сельскай гаспадаркі. Зразумела, што дзяржаўная сістэма кіравання ў гэтай галіне нідзе ў свеце не працуе. Мы хочам бачыць у краіне селькагаспадарчыя прадпрыемствы прыбытковымі, а дзеля гэтага трэба давяраць прыватнікам і дзяржава павінна развіваць прыватныя сельскагаспадарчыя арганізацыі – сказаў кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасьцян.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.