Партыя БНФ » Улады забаранілі пікет у Бярозаўцы з-за таго, што пра яго напісалі на сайце Радыё Рацыя
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады забаранілі пікет у Бярозаўцы з-за таго, што пра яго напісалі на сайце Радыё Рацыя

Дададзена 04.06.2019 7:55:30 | 492 праглядаў

Гарадскія ўлады ў Бярозаўцы далі адмоўны адказ на заяўку сябры Сойму БНФ Вітольда Ашурака па правядзенні інфармацыйнага пікету за ўсталяванне ў гарадскім парку помніка Юліусу Столле.

Фармальнай прычынай адмовы стала публікацыя на сайце Радыё Рацыя інфармацыі пра тое, што гэтая заяўка была пададзеная. Варта адзначыць, што ані месца пікету, ані час яго правядзеньня ў паведамленні на сайце Радыё Рацыя не былі пазначаныя.

АшуракЗаяўнік, сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак лічыць такую прычыну надуманай. Але і тое, што прыйшла адмова, – гэта таксама інфармацыйная нагода, якой варта карыстацца, каб нагадваць чарговы раз пра важнасць помніка Юліусу Столле для Бярозаўкі:

– Гэта дзіва! Чалавек пагаварыў з журналістам, сказаў, што падаў заяўку. І на гэтай падставе адмаўляюць у правядзенні пікета. Гэта добра – гэта паказвае ваш узровень, вашае стаўленне да людзей. І калі вы думаеце, што Вітольд Ашурак гэтым не скарыстаецца, то вы памыляецеся. Скарыстаюся і абавязкова сабе на карысць. А не вам

- гаворыць Вітольд Ашурак.

Гэта была другая спроба падаць такую заяўку ў Бярозаўскі гарвыканкам. Па словах грамадскага актывіста, ужо плануецца трэцяя спроба. І так будзе да той пары, пакуль не прыйдзе станоўчы адказ.

Актывісты плануюць, што помнік Юліусу Столе ўсталююць у гарадскім парку Бярозаўкі блізу шклозавода “Нёман”. Тым больш, што ў самым парку месціцца музычная школа – гэта была сядзіба сына Юліуса Столе – Фелікса.

All-focus

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.