Партыя БНФ » Юрась Лукашэвіч – пра ўдзел Моладзі БНФ у выбарах: “Галоўнае не колькасьць, а якасьць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Юрась Лукашэвіч – пра ўдзел Моладзі БНФ у выбарах: “Галоўнае не колькасьць, а якасьць”

Дададзена 05.06.2019 3:26:21 | 338 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч распавёў пра тое, якім чынам партыя і яе маладыя актывісты рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў.

Юрась Лукашэвіч Моладзь БНФЮрась Лукашэвіч: Мы будзем удзельнічаць у парламенцкай кампаніі, каб паказаць альтэрнатыву існуючаму рэжыму, бо, на жаль, у нашай краіне гэта, напэўна, адзіны легальны спосаб рабіць пікеты, сустрэчы з людзьмі і гэтак далей. Партыя БНФ ідзе самастойна на выбары, бо галоўная мэта – данесці свае ідэі да людзей, знайсці новых прыхільнікаў, пашырыць кола прыхільнікаў ідэй незалежнасці, а не імітаваць палітычную дзейнасць.

Радыё Рацыя: Як ацэньваеце шанцы на тое, што хтосьці з вашых прадстаўнікоў можа перамагчы?

Юрась Лукашэвіч: Ні для каго ні сакрэт, што выбараў у Беларусі няма, галасы ніхто не лічыць, таму спадзявацца на вялікія поспехі не выпадае. Адзіны шанец патрапіць у парламент, калі цябе прапусцяць. Партыя БНФ – гэта партыя каштоўнасцяў, удзельнічаем не дзеля перамогі, а каб бараніць свае ідэі, стаяць на варце беларускай незалежнасці. Бо пагроза страты незалежнасці на сённяшні дзень вельмі вялікая, а таму нашыя кандыдаты будуць пра гэта казаць. І гэта не толькі пытанні мовы і культуры, але і эканомікі, дабрабыту і шмат іншых пытанняў, якія ўмацоўваюць незалежнасць.

Радыё Рацыя: Ці шмат моладзі паспрабуе свае сілы падчас выбарчай кампаніі?

Юрась Лукашэвіч: Безумоўна, сярод кандыдатаў будуць і маладыя людзі, якія прыходзяць у партыю. Можа, і не вельмі вялікая колькасць, але яны будуць. І сярод кандыдатаў, і сярод валанцёраў, давераных асоб, назіральнікаў. Спачатку трэба падрыхтаваць маладыя кадры, а пасля ўжо выстаўляць іх кандыдатамі. Галоўнае не колькасць, а якасць тых, хто будзе рэпрэзентаваць нашу партыю.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.