Партыя БНФ » Юрась Меляшкевіч – пра дэкляраваны ўладамі намер унесці карэктывы ў Канстытуцыю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Юрась Меляшкевіч – пра дэкляраваны ўладамі намер унесці карэктывы ў Канстытуцыю

Дададзена 08.06.2019 1:26:38 | 418 праглядаў

Cябра Сойму Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч адказаў на пытаньні журналіста Радыё Рацыя пра тое, што ўлады могуць змяніць у Асноўным законе.

МЕляшкевіч (2)Юрась Меляшкевіч: Відавочна, што будуць змены ў Канстытуцыі па пытаннях самакіравання і размежавання ўладаў паміж вертыкаллю і ўрадам. Хутчэй за ўсё, кіраўнік краіны паспрабуе зняць з сябе адказнасць за эканамічны блок, каб не круціць хвасты брудным каровам. На ўрад могуць перакласці і поспехі, і правалы, і адказнасць за гэта, пры гэтым часткова могуць даць дадатковыя паўнамоцтвы мясцовым адміністрацыям і райвыканкамам. Не выключаны і сцэнар, каб пайсці шляхам Назарбаева, які пакінуў пасаду прэзідэнта Казахстана, але дэ-факта ім застаецца. І пры гэтым адказнасць за ўсе найбольш важныя сферы жыцця ўскладаецца на іншых.

Радыё Рацыя: Ці чакаеце вы нейкіх рэвалюцыйных зменаў?

Юрась Меляшкевіч: Не чакаю. Тое, што беларускі кіраўнік прапануе ўраду, хутчэй за ўсё, будзе дэкарацыямі. Крыху зменяць фасад аўтарытарызму, але не зменяць сутнасныя рэчы. Да таго ж і сённяшняя Канстытуцыя ў Беларусі гучыць досыць дэмакратычна, але пры гэтым яна татальна не выконваецца. Няма спадзеву, што і новы фасад Канстытуцыі зменіць сітауцыю з правамі чалавека ў краіне.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.