Партыя БНФ » Рада БНФ узнагародзіла Аляксея Янукевіча мэдалём “100 гадоў БНР”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рада БНФ узнагародзіла Аляксея Янукевіча мэдалём “100 гадоў БНР”

Дададзена 10.06.2019 11:07:29 | 96 праглядаў

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалямі да 100-годзьдзя БНР больш як сорак вядомых беларусаў і замежнікаў, якія спрыяюць дэмакратыі і незалежнасьці. У сьпісе ўзнагароджаных – намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Мэдалі 100 гадоў БНРРаней памятным мэдалём да стагодзьдзя беларускай незалежнасьці былі адзначаныя старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама адзін з вэтэранаў Беларускага Народнага Фронту Фэлікс Шкірманкоў.

Як стала вядома Радыё Свабода, у новым сьпісе ўзнагароджаных — пісьменьнік, галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, мастак Вячка Целеш (Рыга), тэатральны рэжысэр Мікалай Пінігін і кінадакумэнталіст Антон Цялежнікаў, сьпевакі Кася Камоцкая, Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч.

Да тых, хто быў узнагароджаны мэдалём раней, далучаныя дэпутат Вярхоўнагна Савету 13-га скліканьня Павал Знавец, намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, палітычныя вязьні Ірына Волкава (Шэйбак), Міхась Кукабака, Аляксандар Малчанаў, грамадзкія дзеячы Глеб Лабадзенка, Андрэй Стрыжак, Андрэй Сьцепанюк.

Мэдаль ад старшыні Рады БНР атрымаюць сьвятары а. Андрусь Абламейка, а. Ян Майсейчык, прапаведнік Юры Рапецкі, былы амбасадар у Беларусі Майкл Козак, чэскі палітык Ян Румл, дасьледчык беларускай літаратуры Томас Бёрд (Нью-Ёрк), перакладчыца Сьвятлана Вранава (Прага).

Сярод узнагароджаных мэдалём групы дзеячоў беларускай дыяспары — Яўген Вапа (Польшча), Зінаіда Клыга (Эстонія), колішні дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Вячка Станкевіч (ЗША).

Мэдаль быў зацьверджаны ў дні сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і «уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа. Уручэньне ўзнагарод мае адбывацца на працягу 2019 году. Адпаведны дэкрэт падпісала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

5C18A55A-1A0D-40C8-9F01-E89EB232F9FC_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў уручыў Фэліксу Шкірманкову памятны мэдаль да стагодзьдзя БНР

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.