Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў наведаў Ігналінскую АЭС у Летуве
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў наведаў Ігналінскую АЭС у Летуве

Дададзена 13.06.2019 12:05:29 | 496 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадстаўнікі шэрагу іншых беларускіх дэмакратычных партыяў і арганізацыяў наведалі Ігналінскую АЭС у Літве.

Ignalina_Kerncentrale_4Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, мэтай наведвання АЭС было азнаямлення з працэсам закрыцця гэтага аб’екту:

– Але асноўная тэма, якая найбольш хвалявала нас – гэта тэма захавання адпрацаванага ядзернага паліва. Бо адпрацаванае ядзернае паліва трэба дзесьці захоўваць. І літоўцам прыйшлося будаваць гэтае сховішча, бо Расея адмовілася прымаць адпрацаванае ядзернае паліва. І яны былі вымушаныя гэтае сховішча будаваць у сябе на тэрыторыі. Па добраму мы былі ўражаныя, што яны справіліся з гэтай задачай, і гэтае паліва вельмі надзейна захоўваецца.

А вось беларускія ўлады да гэтай пары не паведамілі, што будзе з адпрацаваным палівам на Астравецкай АЭС, якая будуецца фактычна на беларуска-літоўскай мяжы. Таму, па словах Рыгора Кастусёва, увесь час паўставала пытанне — ці не атрымаюць беларусы гэтую АЭС як міну запаволенага дзеяння для будучых пакаленняў?

Акрамя прадстаўнікоў Партыі БНФ, Ігналінскую АЭС наведалі кіраўнікі і актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Руху „За свабоду”, Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, прадстаўнікі беларускіх экалагічных арганізацыяў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.