Партыя БНФ » Ініцыятыва „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ініцыятыва „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“

Дададзена 14.06.2019 8:54:40 | 537 праглядаў

ПАВЕДАМЛЕННЕ, 13.06.2019 года
Грамадскай арганізацыйна-дзейнаснай ініцыятывы „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“

64352858_2857561457648558_5648808238297120768_nУ сераду 12 чэрвеня 2019 года ў Сядзібе Грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэньне“, адбылося другое пасяджэнне Схода актывістаў Грамадскай арганізацыйна -дзейнаснай ініцыятывы „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“.

Сход заявіў аб падтрымцы Маніфеста мастака Аляксея Марачкіна „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычных злачынстваў СССР“ ад 25 лютага 2019 года.

Сход прыняў Заяву „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“, абвясціў аб узняцці Грамадскай арганізацыйна-дзейнаснай Ініцыятывы „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“, ўхваліў Праграму дзеянняў па інсталяцыі гэтай Ініцыятывы ў грамадска-палітычны кантэкст, прыняў Зварот да грамадскіх і палітычных лідэраў Беларусі. Гэтым распачата работа па арганізацыі дзейнасці па скліканні Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу па асуджэнні маскоўскага камунізму. Мы за новую Беларусь! Падрабязная справаздача будзе.
Старшыня РКМ А.Марачкін

СХОД АКТЫВІСТАЎ
Грамадскай арганізацыйна-дзейнаснай ініцыятывы
„За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“

Мінск, Сядзіба БНФ „Адраджэньне“
вул.Чарнышэўскага, 3 12 чэрвеня 2019 года

ПАРАДАК ДНЯ
1. Аб падтрымцы Маніфеста мастака Аляксея Марачкіна „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычных злачынстваў СССР“ ад 25 лютага 2019 года — А.Марачкін (Слова), А.Стральцоў-Карвацкі (Заява).
2. Аб арганізацыі дзейнасці па скліканні Маскоўскага антыкамуністычнага трыбуналу — М.Бурак (Праграма дзеянняў), Р.Кастусёў (Зварот), А.Марачкін (Рабочая камісія), А.Стральцоў-Карвацкі (Сход прадстаўнікоў).
3. Працэдурныя пытанні.
4. Рознае

СПІС ПРАТАКОЛЬНЫХ РАШЭННЯЎ

1. Па п.1 Парадку дня:
1) Маніфест мастака Аляксея Марачкіна „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб неабходнасці рэальнага асуджэння камуністычных злачынстваў СССР“ ад 25.02.2019 прыняць за аснову для разгортвання грамадскай дзейнасці па асуджэнні маскоўскага камунізму;
2) Прыняць Заяву „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“. Заяву падпісаць удзельнікамі Схода. Скласці спіс падпісання.
3) Узняць Грамадскую арганізацыйна-дзейнаснай ініцыятыву „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“.

2. Па п.2 Парадку дня:
1) Грамадскую арганізацыйна-дзейнасную ініцыятыву „За Маскоўскі Нюрнберг“ (Маніфест і Заява) вынесці для рэалізацыі на Сход прадстаўнікоў цывільнага грамадства (упаўнаважаныя гэтым Сходам актывістаў удзельнікі і прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацый і актыўнасцяў);
2) Ухваліць да рэалізацыі Праграму дзеянняў па інсталяцыі Грамадскай арганізацыйна-дзейнаснай ініцыятывы „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“ у грамадска-палітычны кантэкст. Даручыць Рабочай камісіі вынесці Праграму дзеянняў на Сход прадстаўнікоў цывільнага грамадства для актуалізацыі.
3) Прыняць Зварот да грамадскіх і палітычных лідэраў Беларусі. Даслаць Зварот па прызначэнню (Р.Кастусёў);
4) Даручыць РКМ падрыхтоўку да правядзення ў лістападзе месяцы канферэнцыі „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“ і правядзенне ў верасні-кастрычніку Схода прадстаўнікоў цывільнага грамадства;
5) Увесці па прапанове А.Марачкіна ў склад РКМ грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча;
6) Упаўнаважыць да ўдзелу ў Сходзе прадстаўнікоў цывільнага грамадства ўдзельнікаў гэтага Схода: А.Марачкіна, Р.Кастусёва, У.Мацкевіча, І.Кузняцова, А.Туровіча, М.Бурака, А.Стральцова-Карвацкага, У.Падгола, С.Антончыка, М.Купаву, В.Мазынскага, Г.Драздова, А.Гушча, В.Арэшку, А.Пракудовіча, С.Ваганава, А.Шатэрніка …

3. Па п.3 парадку дня:
1) Зацвердзіць парафіраванне Маніфеста сябрамі ініцыятыўнай групы Р.Кастусёвым, А.Стральцовым-Карвацкім, М.Бураком. Даручыць удзельнікам Схода (…) парафіраваць Маніфест ад імя Схода;
2) Зацвердзіць Спісы падпісання Заявы „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“. Спіс №1 у складзе: А.Марачкін, Р.Кастусёў, …; Спіс №2 у складзе … Падпісаць. Даручыць Рабочай камісіі прымаць падпісанне Заявы далучыўшыміся да Ініцыятывы да 18.06.19. Падпісанне Заявы закрыць на пасяджэнні РКМ 18.06.19 а 15.00;
3)Пераіменаваць Сход „За Маскоўскі Нюрнберг“ актывістаў грамадскай дзейнасці нацыянальна-незалежніцкай арыентацыі ў Сход актывістаў Грамадскай арганізацыйна-дзейнаснай ініцыятывы „За Маскоўскі Нюрнберг: Аб асуджэнні маскоўскага камунізму“;
4) Дзейнасць ініцыятыўнай групы спыніць;
5) Інфармацыю аб гэтым сходзе даць у ФБ на старонцы „За Маскоўскі Нюрнберг“ — Паведамленне, Маніфест, Заява, Зварот (А.Стральцоў-Карвацкі); Паведамленне, Маніфест, Заяву даслаць у Адміністрацыю прэзідэнта і Амбасаду Расіі (А.Стральцоў-Карвацкі); Паведамленне, Маніфест, Заяву перакласці на англійскую мову і даслаць у амбасады Амерыкі, Польшчы, Украіны, Малдовы, Літувы, Латвіі, Эстоніі і г.д.(М.Бурак, А.Стральцоў-Карвацкі).

Старшыня Рабочай камісіі А.Марачкін
Сакратар А.Стральцоў-Карвацкі
Мінск, 12.06.2019 г.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.