Партыя БНФ » Песенна-вершаваная эстафета “Каліноўскі2019” стартавала ў Гародні
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Песенна-вершаваная эстафета “Каліноўскі2019” стартавала ў Гародні

Дададзена 15.06.2019 12:28:48 | 643 праглядаў

Новы этап кампаніі “Каліноўскі2019” распачаўся ў Гародні. А менавіта вершаваная эстафета.

61126734_102055477718899Адным з першых, хто выклаў відэа з вершам, прысвечаным паўстанню і паўстанцам, стаў намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Гэта эстафета вершаў, ці песняў пра паўстанцаў. Кожны, хто мае жаданне, можа запісаць ці выкласці ў інтэрнэт, пажадана з хаштэгам. Любыя тэксты, якія прысвечаны паўстанню, або напісаныя самімі паўстанцамі. І перадаць эстафету сваім сябрам. Мы разлічваем, што гэтая ініцыятыва зацікавіць беларусаў. Мы разлічваем, што такіх вершаў з кожным днём будзе ўсё больш і больш.

Гарадзенскі палітык канстатуе, што кожны дзень да эстафеты далучаюцца новыя асобы:

– Сяргей Верамеенка. Зміцер Захарэвіч таксама ўчора выклаў сваю песню. А таксама ведаю, што гэтыя выклікі, якія мы напаўжартаўліва кідаем сваім сябрам, яны прынятыя. І ў бліжэйшым часе гэтых асобаў будзе ўсё больш.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні да вершаванага марафону далучацца і жыхары іншых гарадоў Беларусі.

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.