Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: Партыя БНФ рыхтуецца да выбарачай кампаніі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: Партыя БНФ рыхтуецца да выбарачай кампаніі

Дададзена 16.06.2019 12:19:09 | 571 праглядаў

Партыя БНФ рыхтуецца да маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў сёмага склікання. Па заявах старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах Ярмошынай, гэтыя выбары могуць адбыцца ўжо ў лістападзе бягучага году.

Рыгор КастусёўЯк сказаў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя ўжо рыхтуецца да выбарчай кампаніі, якую разглядае як нагоду для камунікацыі з грамадзтвам і пашырэньня ўласнай палітычнай праграмы:

– Партыя БНФ працуе разам з іншымі арганізацыямі ў кампаніі “Права выбару” у межах падрыхтоўкі да назірання за выбарамі. Зараз мы ўжо абвесцілі, што 29 чэрвеня адбудзецца чарговы Сойм Партыі БНФ, на якім будуць прынятыя канкрэтныя рашэнні па правядзенні чарговага з’езда для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку будзе вызначаная папярэдняя дата партыйнага з’езду і парадак вылучэння дэлегатаў з’езду. І будуць прынятыя таксама іншыя рашэнні, звязаныя з чарговай выбарчай кампаніяй.

Па словах Рыгора Кастусёва, сітуацыя ў грамадстве зараз спрыяльная для дэмакратычнай апазіцы. Людзі ўсё менш і менш давяраюць уладзе. І гэта выразна бачна па тым, што людзі амаль не звяртаюцца да дзеючых дэпутаў для вырашэння сваіх праблемаў, а ідуць да тых, хто актыўна ўдзельнічаў ў выбарчай кампаніі, запомніўся, але не быў прапушчаны ўладай. Таму што прызначаныя ўладай дэпутаты не асабліва імкнуцца вырашаць складаныя праблемы. І людзі хутчый спадзяюцца на атктыўных прадстаўнікоў апазіцыі.

Як сказаў Рыгор Кастусёў, ён бачыць гэта ў сваім рэгіёне – у Шклове і Шклоўскім раёне. І гэта падштурхоўвае яго прыняць удзел у наступнай выбарчай кампаніі.

Паводле Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.