Партыя БНФ » “Вечерний Брест”: З чаго пачынаўся рух БНФ на Берасьцейшыне – прыгадвае вэтэран Фронту Рыгор Бакіевіч
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Вечерний Брест”: З чаго пачынаўся рух БНФ на Берасьцейшыне – прыгадвае вэтэран Фронту Рыгор Бакіевіч

Дададзена 17.06.2019 12:08:15 | 362 праглядаў

Берасьцейская газэта “Вечерний Брест” публікуе на сваіх старонках рубрыку “Каляндар Міленіюма”, якая прысьвечаная тысячагадзьдзю горада над Бугам, якое адзначаецца сёлета.

У чарговым выпуску рубрыкі да слаўнага юбілею жруналісты закранаюць яшчэ адну памятную дату – сёлета ў ліпені спаўняецца 30 гадоў са дня заснаваньня Берасьцейскай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.

Пыгадвае Рыгор Бакіевіч, першы старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускага Народнага Фронту:

Рыгор Бакіевіч- Калі з’явілася магчымасць адкрыта гаварыць аб тым, што кожны народ на самой справе мае права на сваю дзяржаўнасць, то і паўсталі грамадскія аб’яднанні, якія змагаліся за гэта. Камуністычная дзяржава імкліва ляцела ў пучыну. Што патрэбна было рабіць – ствараць незалежную дзяржаву! Калі гаварыць аб каранях руху, то першым аб’яднаннем на Берасцейшчыне была “Сябрына “Край”, створаная цудоўным літаратарам і педагогам Валянцінай Мароз. Шчыра кажучы, менавіта з “Края” мы перайшлі ў шэрагі Фронту. Як бы то ні было, 21 ліпеня 1989 года была створана рэгіянальная Рада БНФ, у шэрагах якой былі такія выбітныя людзі, як паэт і журналіст Мікола Пракаповіч, гісторык Уладзімір Базан, вучоны Генадзь Праневіч і шмат іншых. Шкада, што змаганне за нацыянальную культуру, мову, гісторыю сталi блытаць з нацыяналізмам, быццам бы тыя, хто шануюць родны край, выступаюць супраць іншых нацый. Паверце, нiчога з гэтага i ў думках не было!

Цалкам чарговы выпуск публікацыі з цыклю “Каляндар Міленіюма” можна прачытаць на сайце газэты “Вечерний Брест”, а таксама тут можна знайсці і іншыя выпускі публікацыяў, якія распавядаюць пра тысячагадовы шлях Берасьця.

Нагадаем, што сёлета ў лютым берасьцейскія актыівсты зладзілі сустрэчу ў межах праграмы “Мова нанова” пад назвай “Берасцейскае нацыянальнае адраджэнне 80-90-х гадоў”.

Госцем мерапрыемства быў тэлевядучы, паэт і грамадскі дзеяч Мікалай Пракаповіч, які стаяў ля вытокаў адраджэння на Берасцейшчыне:

– Быў час акрыленасці духоўнай, у першую чаргу. Мы шчыра верылі ў тое, што нешта зменіцца, павінна змяніцца, і, як маглі, спрыялі гэтаму, ішлі ў людзі, ішлі да людзей. І людзі хораша ўспрымалі гэта ў пераважнай большасці. Многія з нас ішлі ў дэпутаты, акрамя грамадскай працы, займаліся ўжо палітычнай працай. І так нашыя грамадскія справы перараслі ў рэшце рэшт у справу Беларускага Народнага Фронту, у нейкія палітычныя акцыі. Усё гэта рабілася дзеля Беларусі. І для нас гэта быў свой шлях да Беларусі.

Наведвальнікам вечарыны прадставілі ўнікальныя фотаздымкі з палітычных і культурніцкіх мерапрыемстваў тых часоў, распавялі пра выданне газеты „Шлях” рэгіянальнай рады БНФ „Адраджэнне” і ўзгадалі імёны тых, хто стаяў ля адраджэнцкіх вытокаў на Берасцейшчыне. Сярод іх мастак Уладзімір Базан, выкладчыца і мовазнаўца Валянціна Мароз, паэт Алесь Каско, кіраўнік рэгіянальнай рады БНФ Рыгор Бакіевіч, настаўніца першага беларускага класа Ніна Чарановіч, доктар і выхаванец Віленскай беларускай гімназіі Аляксандр Засім і іншыя.

IMG_7856

IMG_7865

IMG_7863

IMG_7867

IMG_7869

IMG_7858

 

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.