Партыя БНФ » Актывісты БНФ: “Пад Лідай у раку Дзітва зліваюць адходы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ: “Пад Лідай у раку Дзітва зліваюць адходы”

Дададзена 17.06.2019 3:55:59 | 389 праглядаў

Актывісты БНФ з Лідчыны сцвярджаюць, што знайшлі трубу, адкуль у раку Дзітва зліваюцца адходы. Пра гэта паведамляе сайт тэлеканала Белсат.

ЛідаПраблему на рацэ, якая ўпадае ў Нёман, сябры Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак і Сяргей Пантус заўважылі 12 чэрвеня. Чыноўнікі казалі, што мор рыбы, смурод і брудная вада – вынікі высокай тэмпературы.

«Пасля заявы аховы прыроды мы вырашылі паглядзець, дзе вада пачала цвісці. Знайшлі ручай, які ўпадае ў Дзітву, заўважылі, што смярдзіць. Паглядзелі, куды ён ідзе, а там побач некалькі прадпрыемстваў, ачышчальныя збудаванні, а таксама вёска Шырокая», – распавёў Сяргей Пантус.

Паводле яго, актывісты паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі, і тыя адразу паказалі трубу дыяметрам каля паўметра. «Там смурод такі стаіць», – дадаў актывіст. Мясцовыя жыхары распавялі, што з гэтай трубы ўвесь час нешта цячэ, але патроху, а тут шмат ідзе ўжо некалькі дзён. Распавялі таксама, што і раней спрабавалі скардзіцца ўладам, але безвынікова.

«Упадае ручай у Дзітву – 5-10 метраў вышэй па рэчышчы вада чыстая, дно празрыстае, а далей смурод немагчымы. Мутная шэрая муць цячэ ў Нёман на кіламетр вышэй за месца, дзе купаюцца», – дадаў Сяргей Пантус.

Вітольд Ашурак лічыць, што скіды спецыяльна павялічылі, каб сышло за вынікі гарачыні. Актывіст адзначыў, што лічыць сённяшнюю сітуацыю вынікам карупцыйных схемаў, бо абсталяванне для ачысткі скідаў было закуплена.

Узяць каментар у прадстаўнікоў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя не атрымалася – у прэс-службе на званкі belsat.eu не адказваюць.

Паведле сайта тэлеканала Белсат

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.