Партыя БНФ » У Лідзе і Гародні – пратэст супраць забруджваньня Дзітвы, прытока Нёмана
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідзе і Гародні – пратэст супраць забруджваньня Дзітвы, прытока Нёмана

Дададзена 18.06.2019 11:10:23 | 377 праглядаў

У Лідзе двое актывістаў БНФ выйшлі да мясцовага райвыканкаму з плякатам «Мёртвая Дзiтва», каб прыцягнуць увагу да экалагічнай катастрофы на рацэ Дзітва. Акцыя прайшла 17 чэрвеня і доўжылася некалькі хвілін. 18 чэрвеня да пратэстаў супраць забруджваньня прытока Нёмана далучылася Гародня.

Беларускі партал TUT.BY нагадвае, што на рацэ Дзітва, якая зьяўляецца прытокам Нёмана, другі год запар гіне рыба. Людзі скардзяцца на выкіды лідскіх ачышчальных збудаваньняў, у ЖКГ горада ж запэўніваюць, што яны не вінаватыя. Рака Дзітва працякае каля дачнага пасёлка ў Доржах і каля вёскі Канюшаны. Зараз, па словах дачнікаў, вада ў вадаёме цёмнага шэра-карычневага колеру і вельмі непрыемна пахне. Актывісты БНФ на днях абследавалі тэрыторыю вадаёма і знайшлі трубу, з якой льецца брудная вада. Яны зьнялі тое, што адбываецца на відэа. А ў панядзелак выйшлі з плякатам да райвыканкаму.

ditva_protest_0

Фота – Telegram-канал «NEXTA Lite»

— Мы выйшлі да райвыканкама для таго, каб прыцягнуць ўвагу да экалагічнай катастрофы ў рацэ Дзітва. І нагадаць людзям, што такая сітуацыя з ракой — гэта проста непрымальна. Мы шчыра спадзяваліся, што усё неяк выправіцца, аднак з той трубы як ліўся, так і л’ецца смурод. Каля райвыканкама мы прабылі столькі часу, каб не быць затрыманымі, бо мэта — прыцягнуць увагу да праблемы, — кажа жыхар Бярозаўкі, сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак.

Спецыялісты прыродааховы і Лідскага ЖКГ папярэдне кажуць пра тое, што мор рыбы адбыўся, як і раней, з-за гарачага надвор’я. Былі ўзятыя пробы вады, вынікі пакуль не вядомыя.

Ужо больш за тыдзень безперапынна працягваецца скід нечыстотаў з лідскіх палей фільтрацыі ў рэкі Дзітва і Лідзейка – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Сотні тон атручанай вады зліваюцца праз калектары ў гэтыя рэчкі, а пасля ў Нёман, з-за чаго гіне ўся флора і фаўна. Жыхары Лідчыны пачалі біць трывогу яшчэ тыдзень таму, калі па рацэ пайшла брудная вада, смурод і нежывая рыба.

Чытай больш на:

IMG_4885-1024x740

Плякат “Неман отравлен Лидским ЖКХ” з’явіўсяся на парэнчах Старога маста ў Гродне каля палудня 18 чэрвеня – паведамляе сайт HRODNA.LIFE. Яго павесіў гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон. “Хачу праінфармаваць людзей, што адбываецца экалагічная катастрофа, пра якую маўчаць улады. Праз трубу, што упадае ў раку Лідзейку зліваюцца адходы. Потым вада ідзе ў Дзітву, якая ўпадае ў Нёман. У Дзітве ўжо падохла ўся рыба, а на Нёмане людзі купаюцца і не ведаюць пра небяспеку, якую можа прынесці забруджаная вада”, – кажа Мечыслаў.

Па словах гісторыка, мясцовыя жыхары Бярозаўкі і Ліды звярталіся ў прыродаахову, але там патлумачылі мор рыбы надзвычайна высокай тэмпературай паветра. Маўляў, у вадзе не хапае кіслароды і праз гэта рыба гіне.

Таксама гісторык расказаў, што  купанне ў Нёмане каля Бярозаўкі скончылася для яго сына хваробаю, ды і сам Мечыслаў кепска сябе адчуваў.

neman-atruchanyi-2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.