Партыя БНФ » Стала вядома, хто вінаваты ў забруджваньні Дзітвы, прытока Нёмана
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Стала вядома, хто вінаваты ў забруджваньні Дзітвы, прытока Нёмана

Дададзена 20.06.2019 1:25:16 | 457 праглядаў

З’явіліся вынікі лабараторных выпрабаванняў пробаў вады, якія былі ўзятыя ў рацэ Дзітва пад Лідай. Прычына масавага мору рыбы ў вадаёме, які з’яўляецца прытокам Нёмана — скід ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ.

Пра гэта паведамляе “Новы Час” са спасылкай на беларускі партал tut.by.

mor_ryby_ditva_grodno_2019_1

Зараз спецыялісты разлічваюць кошт шкоды, нанесенай прыродзе. Таксама прадпрыемству пагражае штраф да 500 базавых велічынь, распавялі TUT. BY ў аддзеле кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

— Былі ўзятыя пробы вады. Насупраць ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ зафіксавана перавышэнне параметраў па пяці паказчыках, — распавялі спецыялісты прыродааховы.

Нагадаем, у рацэ Дзітва, якая з’яўляецца прытокам Нёмана, другі год запар гіне рыба. Людзі скардзяцца на выкіды лідскіх ачышчальных збудаванняў, у ЖКГ горада ж запэўніваюць, што яны не вінаватыя. Рака Дзітва працякае каля дачнага пасёлка ў Доржы і вёскі Канюшаны. Зараз, па словах дачнікаў, вада ў вадаёме цёмнага шэра-карычневага колеру і вельмі непрыемна пахне. Грамадскія актывісты абследавалі тэрыторыю вадаёма і знайшлі трубу, з якой льецца брудная вада. Яны знялі тое, што адбываецца на відэа. А ў панядзелак выйшлі з плакатам да райвыканкаму.

Мы выйшлі да райвыканкама для таго, каб прыцягнуць ўвагу да экалагічнай катастрофы ў рацэ Дзітве. І нагадаць людзям, што такая сітуацыя з ракой — гэта проста непрымальна. Мы шчыра спадзяваліся, што усё неяк выправіцца, аднак з той трубы як ліўся, так і льецца смурод. Каля райвыканкама мы прабылі столькі часу, каб не быць затрыманымі, бо мэта — прыцягнуць увагу да праблемы, — казаў жыхар Бырозаўкі, сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак. Прыцягнуць увагу да экалагічнай катастрофы паспрабаваў і гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон, які выйшаў на Стары мост у Гродна з плакатам «Нёман атручаны Лідскім ЖКГ».

Першапачаткова спецыялісты прыродааховы і Лідскага ЖКГ казалі пра тое, што мор рыбы адбыўся, як і раней, з-за гарачага надвор’я. Па словах эколагаў, гарачае надвор’е, вядома, таксама паўплывала на сітуацыю ў рацэ не ў лепшы бок — паводле вынікаў аналізаў, узровень кіслароду ў рацэ быў вельмі нізкім, і гэта магло быць выклікана высокімі тэмпературамі.

Міжтым, гарадзенскі гісторык Мечыслаў Супрон быў выкліканы ў міліцыю за акцыю, якую ён правёў 18 чэрвеня ў цэнтры Гародні супраць забруджвання Дзітвы. А актывістаў Партыі БНФ Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса 20 чэрвеня Лідскі раённы суд аштрафаваў на 255 рублёў (10 базавых велічыняў) за пікет ля райвыканкама з плакатам «Мёртвая Дзітва», які быў прымеркаваны да праблемы забруджвання пыртока Нёмана.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.