Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ з Лідчыны Сяргей Пантус: “Акцыя ля лідскага выканкаму дасягнула сваёй мэты”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ з Лідчыны Сяргей Пантус: “Акцыя ля лідскага выканкаму дасягнула сваёй мэты”

Дададзена 21.06.2019 5:25:35 | 234 праглядаў

Лідскі раённы суд прысудзіў актывістаў БНФ Сяргея Пантуса і Вітольда Ашурка да штрафу ў 10 базавых велічын за тое, што яны выйшлі да райвыканкаму з плакатам “Мёртвая Дзітва”.

ditva_protest_0Па іх словах яны гэта зрабілі, з мэтаю звярнуцца да ўладаў, каб тыя прынялі меры па спыненні атручавання ракі Дзітва, якое адбываецца праз зліў нечыстотаў з ачышчальных збудаванняў Лідскай жыллёва-камнуальнай гаспадаркі. А таксама, каб папярэдзіць жыхароў рэгіёну аб экалагічнай небяспецы.

Сябра Сойму Партыі БНФ Срягей Пантус заявіў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя, што мэта акцыі была дасягнутая:

– Мы сваёй мэты ў дадзеных умовах дасягнулі. Улічваючы той рэзананс, які па гэтай справе разышоўся. Афіцыйна аб’яўлена, што гэта тэхнагенная прычына забруджвання Дзітвы. Мы наўмысна ішлі на гэтае дробнае парушэнне заканадаўства. Выхаду ў нас не было, і мы прынялі рашэнне такім чынам прыцягнуць увагу, нават не столькі грамадскасці, сколькі кіраўніцтва раёна, кіраўніцтва гэтых службаў, якія адказныя за гэта, – рабіце хоць што-небудзь, хоць праз тое, што нас аштрафуюць.

Такога ж суда за інфармацыйную акцыю чакае і гісторык Мечыслаў Супрон. Які выйшаў у Гародні з плакатам “Нёман атручаны Лідскім ЖКГ”. Таксама з мэтаю прыцягнення ўвагі да экалагічнай катастрофы, якая адбываецца на Лідчыне на рэках Лідзейка, Дзітва і Нёман.

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.