Партыя БНФ » Заява БНФ ды іншых партыяў і рухаў з нагоды зменаў у закон пра партыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява БНФ ды іншых партыяў і рухаў з нагоды зменаў у закон пра партыі

Дададзена 26.06.2019 12:09:05 | 550 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадстаўнікі іншых палітычных партый, аргкамітэтаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў падпісалі заяву наконт лібералізацыі ўмоў дзейнасці палітычных партый у Беларусі.

лагатыпы партыяў logo adsНагодай для звароту стала распрацоўка міністэрствам юстыцыі зменаў і дапаўненняў да дзеючага закону “Аб палітычных партыях”. У заяве партыі выкладаюць, якія менавіта змены ў гэтым законе  маглі б спрыяць рэальнай дэмакратызацыі палітычнага жыцця ў Беларусі на  карысць беларускага народу.

“Мы, прадстаўнікі палітычных партый, аргкамітэтатаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый лічым, што палітычныя партыі ў сучасных умовах павінны адыгрываць вядучую ролю ў палітычным жыцці Беларусі і выражаць волю грамадзян у рашэнні дзяржаўных пытанняў, — гаворыцца ў дакуменце. — Мы канстатуем, што ў Рэспубліцы Беларусь склалася негатыўная практыка абмежавання дзейнасці партый, якая выражаецца ў стварэнні неабгрунтаваных перашкодаў для рэгістрацыі новых палітычных партый, для развіцця арганізацыйных структур ужо існуючых партый, а таксама абмежаванняў доступа да СМІ і да крыніц фінансавання. Пры гэтым назіраецца няроўнае стаўленне ўлады да палітычных партый у залежнасці ад іх лаяльнасці ў адносінах да дзеючай ўлады.

У сувязі з тым, што распачаўся працэс зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” патрабуем замацаваць у новай рэдакцыі закона прынцыпова важныя змены:

  • Спрасціць парадак рэгістрацыі палітычных партый, скараціць колькасць заснавальнікаў, увесці паведамляльны прынцып пастаноўкі на ўлік іх арганізацыйных структур;
  • Забяспечыць дзяржаўнае фінансаванне статутнай дзейнасці палітычных партый, а таксама спрыяць прадастаўленню памяшканняў з фонда рэспубліканскай і камунальнай уласнасці для выканання імі дзейнасці ў статутных мэтах;
  • Абавязаць дзяржаўныя органы і органы самакіравання прадаставіць роўныя магчымасці для дзейнасці ўсіх палітычных партый, у тым ліку гарантаваць ім права доступу да дзяржаўнага тэлебачання, газет і радыё.

Мы заяўляем, што без ўліку і рэалізацыі гэтых прапаноў, папраўкі ў закон будуць насіць касметычны, фармальны характар і не будуць спрыяць далейшаму развіццю палітычнай сістэмы Беларусі”.

Дакумент падпісалі старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, старшыня ПАГА “Рух “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, выконваючы абавязкі  старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, старшыня Беларускай партыі левыя (Справядлівы свет) Сяргей Калякін, старшыня Міжнароднага Цэнтра Грамадзянскіх Ініцыятыў Вольга Карач, старшыня Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў, першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук, старшыня аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэса Уладзімір Навасяд, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі жанчын “Надзея” Алена Яськова.

Нагадаем, што напачатку распрацоўкі міністэрствам юстыцыі новага законапраекта партыі накіравалі распрацоўшчыкам свае прапановы што да зместу меркаваных зменаў. Супольныя прапановы ад групы беларускіх палітычных партыяў і рухаў былі пададзеныя ў рабочую групу, што была створаная Міністэрствам юстыцыі. Разам з Партыяй БНФ да гэтай супольнай пазыцыі далучаныя БСДП (Грамада), АГП, партыя левых “Справядлівы мір”, партыя “Зялёныя”, прадстаўнікі аргкамітэта БХД ды іншых дэмакратычных аб’яднаньняў.

Ніжэй заява апазыцыйных партыяў і рухаў падаецца ў поўным выглядзе:

ЗА ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЮ ЎМОЎ ДЗЕЙНАСЦІ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ

Заява прадстаўнікоў палітычных партый, аргкамітэтаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў

Мы, прадстаўнікі палітычных партый, аргкамітэтатаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый лічым, што палітычныя партыі ў сучасных умовах павінны адыгрываць вядучую ролю ў палітычным жыцці Беларусі і выражаць волю грамадзян у рашэнні дзяржаўных пытанняў.

Мы канстатуем, што ў Рэспубліцы Беларусь склалася негатыўная практыка абмежавання дзейнасці партый, якая выражаецца ў стварэнні неабгрунтаваных перашкодаў для рэгістрацыі новых палітычных партый, для развіцця арганізацыйных структур ужо існуючых партый, а таксама абмежаванняў доступа да СМІ і да крыніц фінансавання. Пры гэтым назіраецца няроўнае стаўленне ўлады да палітычных партый у залежнасці ад іх лаяльнасці ў адносінах да дзеючай ўлады.

У сувязі з тым, што распачаўся працэс зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” патрабуем замацаваць у новай рэдакцыі закона прынцыпова важныя змены:

1)     Спрасціць парадак рэгістрацыі палітычных партый, скараціць колькасць заснавальнікаў, увесці паведамляльны прынцып пастаноўкі на ўлік іх арганізацыйных структур;

2)     Забяспечыць дзяржаўнае фінансаванне статутнай дзейнасці палітычных партый, а таксама спрыяць прадастаўленню памяшканняў з фонда рэспубліканскай і камунальнай уласнасці для выканання імі дзейнасці ў статутных мэтах;

3)     Абавязаць дзяржаўныя органы і органы самакіравання прадаставіць роўныя магчымасці для дзейнасці ўсіх палітычных партый, у тым ліку гарантаваць ім права доступу да дзяржаўнага тэлебачання, газет і радыё.

Мы заяўляем, што без ўліку і рэалізацыі гэтых прапаноў, папраўкі ў закон будуць насіць касметычны, фармальны характар і не будуць спрыяць далейшаму развіццю палітычнай сістэмы Беларусі.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) І. П. Барысаў

Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных А. І. Бухвостаў

Старшыня ПАГА “Рух “За Свабоду” Ю. І. Губарэвіч

В.а. старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі М. Г. Казлоў

Старшыня Беларускай партыі левыя (Справядлівы свет) С.І. Калякін

Старшыня Міжнароднага Цэнтра Грамадзянскіх Ініцыятыў В. Я. Карач

Cтаршыня Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне” Р.А. Кастусёў

Першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Д. Л. Кучук

Старшыня аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэса У. У. Навасяд

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД В. А. Рымашэўскі

Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі жанчын “Надзея” А. Яськова

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.