Партыя БНФ » Кампанія “Права Выбару” зладзіць назіраньне на акрузе, дзе балятуецца Рыгор Кастусёў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кампанія “Права Выбару” зладзіць назіраньне на акрузе, дзе балятуецца Рыгор Кастусёў

Дададзена 27.06.2019 8:58:35 | 336 праглядаў

Рэгіянальны кіраўнік кампаніі „Права выбару” Аляксандр Сілкоў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра падрыхтоўку назіральнікаў да парламенцкіх выбараў. Паводле ягоных словаў, кампанія плнуе ахапіць татальным назіраньнем усе ўчасткі той акругі, дзе балятуецца старшыня БНФ Рыгор Кастусёў.

preview-833x400Аляксандр Сілкоў: Зараз у 18 акругах мы праводзім інфармацыйна-мабілізацыйную кампанію. Гэта азначае, што кандыдат праводзіць інфармацыйную кампанію па нейкай праблеме, спрабуе яе вырашыць і мабілізуе тых людзей, якія будуць назіраць за выбарамі. У выніку ў нас будзе 18 акругоў, дзе будзе праведзена татальнае назіранне. Кожную секунду на кожным участку будзе прысутнічаць назіральнік.

Радыё Рацыя: І што гэта ў выніку дасць?

Аляксандр Сілкоў: Па-першае, мы зможам дакладна ведаць, пра адсотак яўкі выбаршчыкаў. Па-другое, пабачым, якім будзе падлік галасоў – закрыты ці галосны. Дарэчы, у гэтых акругах мы будзем накіроўваць не менш чым 50 адсоткаў людзей у акружныя і ўчастковыя камісіі. Зараз рыхтуем назіральнікаў, праводзім для іх трэнінгі.

Радыё Рацыя: Як вы выбіралі акругі для назірання?

Аляксандр Сілкоў: Назіраць будзем там, дзе збіраюцца балатавацца вядомыя ў кріане палітыкі – лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч…

Радыё Рацыя: Хапае рэсурсаў?

Аляксандр Сілкоў: Шчыра кажучы, людзі стамляюцца, таму часам самому даводзіцца прасіць іх папрацаваць. Справа ў тым, што большасці беларусам выбары, што называецца да лямпачкі, і іх наогул не цікавіць, што там адбываецца. Часам наогул не разумееш, для каго працуеш.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.