Партыя БНФ » Інтэграцыя з Расеяй – пагроза для існаваньня беларускай дзяржавы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Інтэграцыя з Расеяй – пагроза для існаваньня беларускай дзяржавы

Дададзена 30.06.2019 11:37:25 | 713 праглядаў

Заява Сойму Партыі БНФ

29 чэрвеня 2019 году

 бнф logo

Інтэграцыя з Расеяй — асноўная пагроза для існаваньня беларускай дзяржавы

Бягучы год зьяўляецца найбольш складаным з гледзішча пагрозаў для незалежнасьці Беларусі за больш чым два дзесяцігодзьдзі. Масква, адкуль сыходзяць найбольшыя і адзіныя рэальныя пагрозы для сувэрэнітэту нашай краны, значна актывізавала свае высілкі дзеля атрыманьня наўпроставага кантролю над беларускімі прадпрыемствамі, інфраструктурай, мэдыямі, войскам ды фінансавай сфэрай дзеля фактычнага зьнішчэньня беларускай дзяржавы ды інкарпарацыі яе ў склад Расеі.

Пры гэтым мы адзначаем цалкам безадказную пазыцыю ўсіх галінаў цяперашняй беларускай улады перад абліччам крытычнай пагрозы для незалежнасьці краіны. Працягваецца шалёная дзяржаўная русіфікацыя, была фактычна сарванае належнае адзначэньне 101 угодкаў аднаўленьня незалежнасьці, адбывацца ціск на беларускіх партыётаў, што выкарыстоўваюць нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, дзяржаўная ідэалёгія працягвае адмаўленьне ды ачарненьне сапраўдных нацыянальных каштоўнасьцяў ды гісторыі, спрабуючы будаваць ідэнтычнасьць краіны на савецкай глебе ды спадчыне, на тых часах, калі Беларусь была цалкам падпарадкаваная Маскве. Будуецца расейская АЭС у Беларусі, якая толькі падвысіць энэргетычную ды палітычную залежнасьць Беларусі ад Расеі.

Працягваюцца таксама шкодныя ды надзвычайна небясьпечныя інтэграцыйныя гульні з Масквой. Зьмест і парадак дня перамоваў аб новай інтэграцыі з Расеяй, якія актыўна вядуцца ў гэтыя тыдні, цалкам схаваныя ад грамадзянаў Беларусі. Гэтыя таемныя перамовы толькі падвышаюць заклапочанасьць у тым, што рыхтуюцца недапушчальныя з гледзішча нацыянальных інтарэсаў ды дзяржаўнай незалежнасьці саступкі Маскве. У прыватнасьці, такім катастрафічным, фатальным для беларускай дзяржавы крокам можа стацца ўвядзеньне агульнай грашовай адзінкі Беларусі і Расеі. Відавочна, што гэта можа азначаць толькі зьнішчэньне нацыянальнай фінансавай сістэмы, пераход беларускай эканомікі пад кантроль Крамля.

Мы рашуча пратэстуем супраць вядзеньня любых перамоваў па пытаньні адзінай валюты з Расеяй, бо гэта катэгарычна супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, нацыянальным інтарэсам, інтарэсам беларускага народу.

Мы адказна заяўляем, што любы наступны крок у накірунку інтэграцыі з Расеяй у любой сфэры будзе перасячэньнем мяжы дапушчальнага збліжэньня з Расеяй без поўнай страты кантрою над працэсам ды ахвяраваньня незалежнасьцю краіны.

Партыя БНФ патрабуе неадкладнага спыненьня ўсіх інтэграцыйных перамоваў з Расеяй, у тым ліку датычных продажу расейскім кампаніям беларускіх прадпрыемстваў ды інфраструктуры!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.