Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: Дзень Незалежнасці – 25 сакавіка!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: Дзень Незалежнасці – 25 сакавіка!

Дададзена 03.07.2019 12:08:15 | 349 праглядаў

У Беларусі 3 ліпеня на дзяржаўным узроўні адзначаюць свята – Дзень Незалежнасці, у гэты дзень у 1944 годзе была вызвалена сталіца Беларусі – горад Менск.

Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці не 3 ліпеня, а – 25 сакавіка.

вадзім Саранчукоў– Днём Незалежнасці з’яўляецца 25 сакавіка, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень змены акупантаў у горадзе Менску ніколі не ўспрымаў як свята. Не бачу, што святкаваць і да якой прывязкі. Нават, калі браць 1944 год,  Гародня яшчэ была пад нямецкай акупацыяй. Таму казаць пра Дзень Незалежнасці 3 ліпеня я не магу. Для мяне і маёй сям’і больш важнай і блізкай з’яўляецца дата 25 сакавіка.

Палітык упэўнены, што настане той дзень, калі гэтае свята будзе адзначацца на дзяржаўным ўзроўні як Дзень Незалежнасці – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.