Партыя БНФ » Актывісты БНФ ўсталявалі дзьве стэлі паўстанцам 1863-1864 гадоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ ўсталявалі дзьве стэлі паўстанцам 1863-1864 гадоў

Дададзена 06.07.2019 7:00:22 | 677 праглядаў

Актывісты БНФ ды іншых мясцовых патрыятычных суполак на Гарадзеншчыне і Берасьцейшчыне ўсталявалі яшчэ дзьве стэлі паўстанцам 1863-1864 гадоў.

Чарговыя памятныя знакі зьявіліся ў месцах баёў паўстанцаў Каліноўскага — каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну на Гарадзеншчыне і каля вёскі Вялікі Вугал Камянецкага раёну на Берасьцейшчыне.

2192CCCF-6CB3-4D4A-9428-808DDD848482_w1597_n_stВышыня драўляных стэляў каля 6 мэтраў – паведамляе Радыё Свабода.

«Дзяржава ніякім чынам не ўшаноўвае сваіх герояў, таму нам, грамадзкасьці і актывістам, даводзіцца браць на сябе гэтую адказнасьць», — адзначыў адзін з ініцыятараў акцыі, намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў.

Ён расказаў, што стэлі зьявіліся ў выніку грамадзкай кампаніі «Каліноўскі-2019». Мэта кампаніі — каб як мага больш беларусаў даведалася і прыехала на перапахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні сёлета ўвосень.

Таксама ў межах гэтай кампаніі ладзіцца вершаваны маратон на тэму паўстаньня, будуць усталяваныя іншыя памятныя знакі ў гонар змагароў.

Мяркуецца, што перапахаваньне Кастуся Каліноўскага і іншых лідэраў паўстаньня 1863-1864 гадоў адбудзецца ў Вільні 2 лістапада 2019 году.

Нагадаем, што ў мінулым годзе актывісты Партыі БНФ на Гарадзеншчыне ўжо ўсталявалі памятныя стэлы ў Мастоўскім раёне – ля вёскі Пацавічы, дзе пахаваныя 12 паўстанцаў, і ля вёскі Мінявічы, дзе ляжаць 40 паўстанцаў 1863 года.

А ўжо гэтай вясной гарадзенскія актывісты БНФ ды іншых патрыятычных аб’яднаньняў паставілі крыж вышынёй 5 з паловай мэтраў у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне.

Толькі на Гродзеншчыне за апошнія некалькі гадоў паўстала больш за 10 новых памятных крыжоў у гонар паўстанцаў.

6188DB4A-920B-4B9B-87D3-EAC4ACC0DF9D_w1597_n_st

59327331-A694-4E74-8AE6-F293FCF10F9F_w1597_n_st

64903902_10205692392424783_5112816295649214464_n

3895B5ED-E76D-4819-B89E-B0E32743DE2D_w1597_n_st

2DC1F7BE-D2BA-47E4-82A2-DCA264A7238C_w1597_n_st

2EDAA87B-1EAF-4EED-A654-3A1E4B28DCEB_w1597_n_st

B5CB0CE6-F386-4133-9C22-C2B34CB327EA_w1597_n_st

4DFC96AA-D3B1-406A-B71D-AFF383D86241_w1597_n_st

7DFE0C89-9B5D-42DC-A38A-12A23BA9733C_w1597_n_st

8955E39D-AFDD-4EE4-AFAF-477321A7DD02_w1597_n_st

44AD30CF-BD24-4DA1-A7CA-F9F076BE4B85_w1597_n_st

1FC46A33-31F0-47E4-91A7-C7B4AC43649E_w1597_n_st

F10FC8D2-2E82-4D54-8F95-F836B098E2A9_w1597_n_st

59327331-A694-4E74-8AE6-F293FCF10F9F_w1597_n_st

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.