Партыя БНФ » Супольная пазыцыя дэмакратычных партый і рухаў па Астравецкай АЭС
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Супольная пазыцыя дэмакратычных партый і рухаў па Астравецкай АЭС

Дададзена 09.07.2019 10:38:39 | 664 праглядаў

6-7 чэрвеня ў літоўскім Вісагінасе адбылася канфэрэнцыя па пытаньні развіцьця атамнай энэргетыкі. Па выніках абмеркаваньня дэмакратычныя партыі і рухі Беларусі сфармулявалі супольную пазыцыю па недапушчальнасьці запуску ў Беларусі расейскай АЭС у Астраўцы. Дакумент падпісаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БСДП (Грамады), руху “За Свабоду”, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, партыі Зялёныя, ініцыятывы “Наш Дом” і аргкамітэту партыі жанчын “Надзея”.

Ніжэй тэкст супольнай пазыцыі падаецца ў перакладзе на беларускую мову.

Пазыцыя дэмакратычных сілаў Беларусі па Астравецкай АЭС

В Беларуси почтили память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭСМы, прадстаўнікі палітычных партый, рухаў і няўрадавых арганізацыяў Беларусі, якія сабраліся ў г. Вісагінас (Літва) 6 і 7 чэрвеня 2019 года, абмеркавалі бягучую сітуацыю з будаўніцтвам і запланаваным на 2020 год уводам у эксплуатацыю Астравецкай АЭС, і ўлічваючы запланаваную ў другой палове 2019 года выдачу ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока Астравецкай АЭС, а таксама праблемы наступнага характару:

у галіне бяспекі:

- адсутнасць на сённяшні дзень не толькі стратэгіі, але і прымальных бяспечных рашэнняў па абыходжанні з адпрацаваным палівам (АЯП) Астравецкай АЭС, якія былі б абмеркаваныя з грамадскасцю ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі; адсутнасць у праекце Астравецкай АЭС прыстанцыйнай пляцоўкі сухога захоўвання АЯП; адсутнасць пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй па перапрацоўцы АЯП Астравецкай АЭС; адсутнасць магутнасцяў па перапрацоўцы АЯП ад рэактараў Астравецкай АЭС у Расейскай Федэрацыі нават на стадыі праекта;

- шэраг істотных праблемаў бяспекі, выяўленых у выніку еўрапейскай партнёрскай праверкі і грамадскай экспертызы стрэс-тэстаў Астравецкай АЭС, уключаючы недаказанасць сейсмаўстойлівасці абсталявання, якое ўплывае на бяспеку, функцыянальнасці пасіўных і актыўных сістэм бяспекі праекта АЭС-2006, а таксама бяспеку працы недастаткова апрабаванай на практыцы рэактарнай ўстаноўкі, неадпаведнасць расійскага праекта АЭС-2006 сучасным падыходам да бяспекі і рэкамендацыям МАГАТЭ і WENRA;

- шэраг здарэнняў падчас будаўніцтва Астравецкай АЭС, у тым ліку з корпусам рэактара першага энергаблока, якія зніжаюць надзейнасць працы абсталявання і якія ствараюць дадатковыя рызыкі;

ў галіне эканомікі:

- адсутнасць публічных і актуальных дадзеных аб эканамічнай мэтазгоднасці Астравецкай АЭС;

- адсутнасць запатрабаванасці дадатковай электрагенерацыі, а таксама адсутнасць буйных прамысловых спажыўцоў энергіі Астравецкай АЭС;

- адсутнасць дастатковага аб’ёму рэзервовых магутнасцяў Астравецкай АЭС на сёняшні дзень, а таксама нерацыянальнае іх будаўніцтва;

- негатыўны ўплыў Астравецкай АЭС на развіццё ўстойлівай энергетыкі і энергазберажэння;

- істотны ўклад у павелічэнне знешняга доўгу Беларусі;

- эканамічны цяжар вываду з эксплуатацыі і абыходжання з АЯП Астравецкай АЭС, які ўскладаецца на наступныя пакаленьні беларусаў; сусветны вопыт паказвае, што даходнасць атамнай энергетыкі зніжаецца, а выдаткі на вывад энергаблокаў з эксплуатацыі, а таксама на абыходжанне з АЯП – растуць;

у галіне экалогіі і культурнай спадчыны:

- негатыўны ўплыў Астравецкай АЭС на мікраклімат, а таксама на захаванне аб’ектаў культурнай спадчыны (напрыклад, Гервяцкі касцёл) з прычыны выкарыстання мокрых градзірняў;

- негатыўны ўплыў Астравецкай АЭС на асаблівыя ахоўныя прыродныя тэрыторыі паблізу з прычыны павелічэння антрапагеннай нагрузкі;

- негатыўны ўплыў Астравецкай АЭС на чырванакніжных прадстаўнікоў фауны, уключаючы ласосевых, якім пагражае знікненне ў выніку павышэння тэмпературы ў рацэ Вілія;

- нерацыянальнае і няўстойлівае выкарыстанне водных рэсурсаў ракі Вілія, што характэрна для атамнай энергетыкі ў цэлым і стварае дадатковыя рызыкі ва ўмовах глабальнага змянення клімату;

- запланаваныя штатныя выкіды радыенуклідаў, якія дапускае расійскі праект АЭС-2006, і якія павышаюць радыяцыйны цяжар на прыроду і людзей, што ўжо пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС;

у галіне правоў чалавека, нацыянальнай бяспекі і міжнародных адносінаў:

- узмацненне шматфактарнай (тэхналагічнай, энергетычнай, эканамічнай) залежнасці Беларусі ад Расейскай Федэрацыі;

- роля Астравецкай АЭС у так званай “паглыбленай інтэграцыі” з Расеяй;

- Астравецкая АЭС – крыніца трансгранічных спрэчак з суседнімі краінамі (напрыклад, Літвой): пры будаўніцтве была парушаная канвенцыя Эспо ЕЭК ААН, новыя парушэнні па выбары пляцоўкі былі адзначаны пазачарговай Сустрэчай бакоў Канвенцыі у 2019 годзе;

- пры будаўніцтве Астравецкай АЭС былі парушаныя правы грамадзян Беларусі, што было адзначана органамі Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН, у прыватнасці, сустрэчамі бакоў Канвенцыі ў 2014 і 2017 гг.,

лічым, што запланаваны пуск Астравецкай АЭС стварае непрымальныя рызыкі для людзей і прыроды Беларусі, закранутых краінаў, а таксама для эканамічнай і фінансавай устойлівасці Беларусі; пагражае нацыянальнай незалежнасці, суверэнітэту краіны; рыхтуецца ва ўмовах безадказнасці і непразрыстасці;

звяртаемся да органаў і арганізацыяў, якія прымаюць рашэнні, да грамадзянаў Беларусі з заклікам

адкласці запуск Астравецкай АЭС да таго часу, пакуль усе згаданыя вышэй праблемы не будуць цалкам вырашаны!

Да ўводу ў строй Астравецкай АЭС засталося не так шмат часу – менш за год!

Калі будаўніцтва будзе спынена да запуску – гэта дапаможа пазбегнуць высокіх выдаткаў на абыходжанне з небяспечным на працягу тысячагоддзяў адпрацаваным ядзерным палівам, і непрымальных для беларусаў экалагічных рызыкаў.

Гэта дасць шанец Беларусі захаваць сувэрэнітэт ва ўмовах павелічэння ціску і, у тым ліку, энергетычнага, з боку суседняй краіны.

Расейская АЭС на беларускай зямлі – гэта інструмент гібрыднай вайны, ён можа быць выкарыстаны пры любым лакальным канфлікце з удзелам Расіі. Разбуральную сілу гэтага інструмента ужо паказаў Чарнобыль!

Рыгор Кастусёў, Партыя БНФ

Мікалай Казлоў, АГП

Вольга Карач, МЦГІ «Наш Дом»

Віталь Рымашэўскі, БХД

Юрый Губарэвіч,  Рух “За Свабоду”

Анастасія Дарафеева, партыя Зялёныя

Алена Яськова, партыя жанчын «Надзея»

Ігар Барысаў, БСДП Грамада

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.