Партыя БНФ » Сябра БНФ Алена Маслюкова: “Змаганне супраць шкодных выкідаў у Светлагорску прыносіць вынікі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ Алена Маслюкова: “Змаганне супраць шкодных выкідаў у Светлагорску прыносіць вынікі”

Дададзена 11.07.2019 12:45:57 | 295 праглядаў

Змаганне людзей супраць шкодных выкідаў завода беленай цэлюлёзы ў Светлагорску прыносіць свае вынікі, хаця яны не такія відавочныя як у Берасці.

Таму што светлагорцы не да канца зразумелі той небяскі, якая сыходзіць ад выкідаў метылмеркаптанаў і не выходзяць так масава на плошчу горада, як гэта робяць берасцейцы, кажа сябра Партыі БНФ і актывістка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова:

Алена Маслюкова Сьветлагорск– Нам самі чыноўнікі казалі, каб вы на нас не ціснулі, калі б вы да нас не звярталіся, можа б мы нічога і не рабілі. А так няхай паступова, але сітуацыя паляпшаецца. Кіраўніцтва завода, кіраўніцтва канцэрна мусіць шукаць выйсце з гэтай сітуацыі. Яны не павінны нас атручваць, выкідаў не павінна быць. Калі яны не могуць гэтага зрабіць, тады яны мусяць закрыць гэтае прадпрыемства.

Паводле Алены Маслюковай, з кожным разам колькасць людзей на плошчы расце, але вельмі павольна. І яна залежыць ад непрыемнага паху, калі ён ідзе на горад, а не ад разумення таго, што пераламіць сітуацыю можна толькі вялікай колькасцю людзей на плошчы і гэта трэба рабіць пастаянна.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.