Партыя БНФ » Сябра БНФ Мікалай Чарнавус: “Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ Мікалай Чарнавус: “Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага”

Дададзена 17.07.2019 12:03:57 | 303 праглядаў

„Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага”, – упэўнены вядомы змагар з несправядлівасцю ў Баранавічах, сябра БНФ Мікалай Чарнавус (старэйшы). Сваім жыццём ён даказвае гэта кожны дзень.

Паслужны спіс добрых спраў вядомага грамадскага актывіста вельмі значны. І людзі цягнуцца да яго. А ён, нягледзячы на цяжкую хваробу і інваліднасць, не здаецца, не дазваляе чыноўнікам і кіраўнікам “смачна есці ды салодка спаць”, хаця гэта вымагае шмат высілкаў і часу, кажа Мікалай Чарнавус:

Мікалай Чарнавус Баранавічы– Столькі даводзіцца ў гэтыя дзверы грукаць. Колькі даводзіцца да іх хадзіць. Пасля працы, у вольны час. Толькі так можна нечага дамагчыся. Бо калі яны паабяцалі, то яны нічога не зробяць. Трэба разоў дзесяць прыйсці, тады толькі нешта будзе. Колькі лістоў паперы спісана да чыноўнікаў.

Паводле Чарнавуса, чыноўнікі пры сустрэчах, а міліцыянты пры затрыманні ці ператрусе не забываюць спытацца: навошта вам гэта? А ён адказвае: каб людзьмі звацца.

Цалкам матэрыял з гукавым файлам слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя: https://www.racyja.com/hramadstva/mikalaj-charnavus-tolki-aktyunyya-gr/

img_5963

img_5926

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.