Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Падвышэньнем пэнсійнага ўзросту не вырашыць праблемаў, якія стаяць перад беларускай пэнсійнай сыстэмай”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Падвышэньнем пэнсійнага ўзросту не вырашыць праблемаў, якія стаяць перад беларускай пэнсійнай сыстэмай”

Дададзена 18.07.2019 9:03:53 | 241 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў перакананы, што падвышэньне пенсійнага ўзросту не вырашыць праблемаў, якія стаяць цяпер перад пенсійнай сыстэмай Беларусі.

У Беларусі, дзе мужчыны ідуць на пенсію ў 62 гады, а жанчыны – у 57 год, плануецца падвышэнне пенсійнага ўзросту. Такую рэкамендацыю Беларусь атрымала ад Міжнароднага валютнага фонду ў спавешчанні, прысвечаным дэмаграфічнай сітуацыі ў Цэнтральнай ды Усходняй Еўропе – і з гэтай нагоды карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя зьвярнуўся па камэнтар да намесьніка старшыні Патыі БНФ, гарадзенскага актывіста Вадзіма Саранчукова.

Вадзім Саранчукоў лічыць павышэнне пенсійнага ўзросту несвоечасовым:

Вадзім Саранчукоў тэлевыступ 2016– У Партыі БНФ ёсць распрацаваная праграма па пераходзе Беларусі на накапляльна-пенсійную сістэму. Таму разглядаць асобна проста падвышэнне пенсійнага ўзросту ў сітуацыі, калі эканоміка ў краіне не дазваляе жыць на гэтую пенсію, проста немагчыма. Мы павінны разумець, што сістэма мусіць быць пабудавана такім чынам, каб кожны чалавек цягам свайго жыцця сам кантраляваў, колькі грошай ён накапляе на будучую пенсію, і сам планаваў узрост, у якім ён гатовы выйсці на адпчынак, калі ў яго дазваляе магчымасць.

На думку палітыка, падвышэнне пенсійнага ўзросту адаб’ецца на кожным грамадзяніне Беларусі:

– Падвышэнне пенсійнага ўзросту у сістэме, якая склалася, вельмі негатыўна адаб’ецца на грамадзянах, нягледзячы на тое, што гэта патрабаванне Міжнароднага валютнага фонду. Я думаю, што на сённяшні дзень гэта не самае лепшае выйсці і не самая лепшая перспектыва для Беларусі.

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, пенсійны ўзрост вырасце з часам яшчэ на адзін год. Спецыялісты МВФ рэкамендавалі ўладам Беларусі павялічыць пенсійны ўзрост яшчэ больш да 65 гадоў – для ўсіх жыхароў Беларусі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.